У раённым выканаўчым камітэце адбылася сустрэча з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, грамадскімі актывістамі. Тэмай стала абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, маючы адбыцца рэферэндум.
Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Красакоў спыніўся на раздзелах і артыкулах, якія ўвайшлі ў новы праект Канстытуцыі, а таксама пракаменціраваў змяненні і дапаўненні, якія ўносяцца ў яго. Неабходнасць канстытуцыйных змяненняў выклікана патрабаваннямі часу — дынамікай грамадска-палітычных і эканамічных працэсаў, падкрэсліў Аляксандр Уладзіміравіч.
Усяго са 147 артыкулаў дзеючай Канстытуцыі змяненням і дапаўненням падвергліся Прэамбула і 80 артыкулаў, больш за 160 нарматыўных палажэнняў. Выключаны 2 артыкулы. Тэкст Канстытуцыі дапоўнены 11 новымі артыкуламі, у тым ліку адной новай главой — аб Усебеларускім народным сходзе, якая змяшчае больш за 50 новых нарматыўных палажэнняў.
З улікам паправак тэкст абноўленай Канстытуцыі будзе ўтрымліваць 156 артыкулаў — на 9 больш, чым дзеючая. Як падкрэсліў Аляксандр Красакоў, шмат увагі ў абноўленым дакуменце нададзена захаванню сацыяльна арыентаванай дзяржавы, наданню канстытуцыйнага статусу Усебеларускаму народнаму сходу. Гаварылі аб падрыхтоўцы і рэферэндуме па новай рэдакцыі Канстытуцыі. І, безумоўна, аб значэнні для Беларусі ўнесеных паправак.
Ларыса МУКАМОЛАВА.
Фота аўтара.
Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин подтвердили планы по поставке "Орешника" в…
Вниманию граждан! Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками! В последнее…
Межрайонный кубок по пляжному волейболу среди работающей союзной молодежи прошел в Сенно. Волейбольные баталии развернулись…
ОАО «Беленево» в уборке урожая помогают военные. Не первый год люди в форме – надежные…
Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин проводят встречу на острове Валаам (Ладожское…
Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко сегодня направится с рабочим визитом в Российскую Федерацию. Об этом…