У Палацы Рэспублікі ў Мінску прайшла Галоўная ёлка краіны, на якой прысутнічаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Мерапрыемства сабрала больш за дзве тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак з усей Беларусі: пераможцаў прадметных алімпіяд і творчых конкурсаў, выдатнікаў вучобы, дзяцей са шматдзетных сем’яў і тых, што па розных абставінах засталіся без бацькоў.
На Галоўную ёлку ў сталіцу патрапілі і тры юныя нашы землякі.
Такі гонар выпаў Канстанціну Паразенку, вучню 6 класса Ходцаўскай ДССШ. Хлопец з’яўляецца пераможцам раённых фестываляў дзіцячага мастацтва «Ранішняя зорка» і міжкультурных камунікацый, удзельнікам кастынгу рэспубліканскага праекта «Талент краіны», прызёрам раённага этапу прадметнай алімпіяды па беларускай мове.
На свяце пабываў і Мікіта Сухарукаў з Сенненскай школы-інтэрната. Сямікласнік добра вучыцца, прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы. У раённым фестывалі «Ранішняя зорка» заняў першае месца.
Упершыню на рэспубліканскім ранішніку таксама быў і Максім Жыгалаў, вучань Яноўскай ДСБШ, васьмікласнік са шматдзетнай сям’і, прызёр раённых этапаў конкурсаў «Выратавальнікі вачыма дзяцей», «Мая чароўная Беларусь».
А ў Віцебску прайшоў навагодні баль з удзелам старшыні аблвыканкама Мікалая Шарснёва. На прадстаўленне ездзілі школьнікі і з нашага раёна. Гэта былі вучні 3-8 класаў, усяго 25 чалавек.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…
Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…
Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…
«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…
Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…