Навучэнцы 5-7 класаў Студзёнкаўскай сярэдняй школы наведалі Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей і экспазіцыю «Зеркало памяти», паведаміла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Галіна Спрытула.
Шмат цікавага даведаліся навучэнцы пра экспанаты, якія там знаходзяцца, а іх каля 3200. Падчас экскурсіі вучні дакрануліся да гісторыі Сенненшчыны, ім расказалі пра многія аб’екты: геалагічныя і археалагічныя, помнікі гісторыі і культуры, пазнаёміліся з тапонімамі Сенненшчыны.
Асаблівае ўражанне на школьнікаў аказалі экспазіцыі: ”Зямля нашых продкаў“, ”Генацыд на тэрыторыі Сенненскага раёна“, ”Этнаграфія Сенненшчыны“ і экспазіцыя, прысвечаная Матроне Сяргееўне Маркевіч.
Пры наведванні экспазіцыі ”Зеркало памяти“, прысвечанай генацыду на тэрыторыі Сенненскага раёна, супрацоўнік музея Уладзімір Гардзюк расказаў вучням пра жахі нямецкай акупацыі ў 1941-1944гг.
Экскурсія дазволіла дзецям дакрануцца да гісторыі сваёй малой радзімы, адчуць гонар за дасягненні сваіх землякоў, за стойкасць і мужнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны.
«ГС».
В Беларуси c 1 ноября будут действовать новые размеры государственной адресной социальной помощи, сообщили БЕЛТА…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 ноября подписал указ №385, которым утверждены важнейшие прогнозные параметры развития…
Почетной грамотой районного исполнительного комитета за многолетний добросовестный труд, активное участие в ветеранском движении Сенненского…
Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…
В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…
На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…