Разам з сенненцам разнастайныя заданні, якія датычыліся грашовых адзінак, плацёжных і банкаўскіх сістэм, каштоўных папер, страхавання, фінансавых задач, разліку працэнтных ставак па крэдытах і ўкладах і іншых пытанняў, вырашалі самыя фінасава падкаваныя вучні з сярэдніх школ Віцебска і вобласці. Нягледзячы на амаль самастойную падрыхтоўку да абласнога этапу, юнак паказаў добры вынік, уступіўшы толькі вучню адзінаццатага класа г. Лепеля Дзянісу Шнітко.
—Усе ўдзельнікі алімпіяды атрымалі ў якасці падарункаў скарбонкі. Мне за другое месца дадаткова ўручылі дыплом і партатыўную зарадную прыладу, — падзяліўся сенненскі школьнік.
Аднак Дзмітрый разумее, што часу расслабляцца ў яго зусім няма (заключны этап алімпіяды адбудзецца ўжо 15 снежня ў сталіцы нашай краіны), таму не перастае штудзіраваць неабходную літаратуру і паглыбляць свае веды ў фінансавай галіне з дапамогай глабальнай сеткі. Пажадаем жа таленавітаму сенненцу поспехаў і новых, больш значных перамог!
Ганна КОРСАКАВА.
Как будут складываться условия для уборочных работ в начале августа, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре…
Что делать, если наниматель задерживает заработную плату, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты,…
В лесном массиве у родника вблизи д.Заветное Богушевского сельсовета неравнодушные граждане провели субботник. Представители местной…
Голубой берет и форменная тельняшка – не просто вещи для меня, в первую очередь –…
Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин подтвердили планы по поставке "Орешника" в…
Вниманию граждан! Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками! В последнее…