Служба охраны отметила 67-летие со дня своего создания

Граматай упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці адзначана праца Алега Дзяшкевіча, начальніка Сенненскага аддзела Дэпартамента аховы МУС.

 

Гэта ўзнагарода – вынік працы ўсяго аддзела, не хавае Алег Віктаравіч. “Прыемна, што нашу работу станоўча ацэньваюць нашы калегі, супрацоўнікі сумежнага сілавога ведамства. Бо сумесна з іншымі праваахоўнымі органамі і дзяржаўнымі структурамі мы маем магчымасць найбольш якасна выконваць свае прафесійныя задачы”, — адзначыў ён.

 На днях служба аховы адсвяткавала 67-годдзе з дня свайго стварэння. Выдатная нагода, каб сабрацца разам, падвесці вынікі працы.

 Сёння раённы аддзел аховы — гэта мабільная, тэхнічна аснашчаная і добра ўзброенная служба. Пад аховай супрацоўнікаў аддзела знаходзіцца 208 аб’ектаў. Днём і ноччу на варце дзяржаўнай, кааператыўнай і прываттнай уласнасці стаяць 106 чалавек, з іх 37 супрацоўнікаў атэставанага складу і 62 спецыялісты вартавой аховы.

 За 10 месяцаў 2019 года супрацоўнікамі аддзела сумесна з іх калегамі з РАУС было раскрыта 8 крымінальных спраў, у тым ліку 6 крадзяжоў. У двух выпадках устанавіць злачынцаў дапамог службовы сабака. Ва ўсіх сітуацыях прадстаўнікі праваахоўных органаў дзейнічалі аператыўна, прафесійна, з веданнем справы, абапіраючыся на вопыт сваіх старэйшых калег, а таксама тых, хто знаходзіўся ля вытокаў службы і зрабіў свой унёсак у яе развіццё, станаўленне калектыву.

 У розны час узначальвалі аддзел Пётр Стычынскі, Аляксандр Яўпак, Аляксандр Мацуганаў. Яны таксама прысутнічалі на мерапрыемстве, віншавалі сваіх былых калег са святам. Маладому пакаленню зычылі з гонарам выконваць свой службовы абавязак.

 Шмат цёплых слоў было адрасавана супрацоўнікам, якія адзначаны за поспехі ў службе. Грашовыя прэміі ад Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС атрымалі вартаўнікі Уладзімір Скакун і Аляксандр Старавойтаў. Падзякі ад кіраўнікоў абласнога ўпраўлення і раённага аддзела ўнутраных спраў атрымалі прапаршчыкі Кірыл Віхоця і Вадзім Каранеўскі, старшы сяржант Уладзімір Кухтаў, малодшы сяржант Максім Архіпаў.

Юбілейны медаль “75 гадоў вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” Уладзіміру Цюцюнову, маёру міліцыі, уручыў ваенны камісар раёна падпалкоўнік Дзмітрый Ермакоў.

 Павіншавалі са святам супрацоўнікаў аддзела і артысты раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, арганізаваўшы ў сценах Сенненскага аддзела аховы канцэрт, у час якога прагучала шмат добрых музычных кампазіцый.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота прадастаўлена Сенненскім аддзелам Дэпартамента аховы МУС.

 

 

admin

Recent Posts

Пьяный житель Шумилино пытался застрелить милиционера, его задержали при попытке сбежать

В Шумилино местный житель в состоянии сильного алкогольного опьянения пытался застрелить милиционера, а затем сбежать,…

19 часов ago

Команда Сенненского района представила Витебщину на республиканских соревнованиях по мини-футболу

Команда Сенненского района, в состав которой вошли учащиеся СШ № 1 райцентра, представляла Витебскую область…

19 часов ago

В Сенненском районе завершают отопительный сезон

В Сенненском районе завершают отопительный сезон. На основании Правил подготовки организаций к отопительному сезону, его…

19 часов ago

На базе центральной районной библиотеки прошел тематический семинар ”Библиотека – центр повышения правосознания и правовой культуры граждан“

На базе центральной районной библиотеки прошел тематический семинар ”Библиотека – центр повышения правовосознания и правовой…

19 часов ago

Лукашенко дал интервью журналисту телеканала RT Рику Санчесу

 Президент Беларуси Александр Лукашенко дал интервью телеканалу RT, передает корреспондент БЕЛТА. Интервьюером выступил ведущий RT,…

20 часов ago

На территории Сенненского района проходит профилактическое мероприятие «Пьяному и бесправному не место на дороге!»

⚡️На территории Сенненского района проходит профилактическое мероприятие "Пьяному и бесправному не место на дороге!" 🚔Фокус…

22 часа ago