В детском саду №1 г.Сенно в торжественной обстановке открыли площадку по изучению Правил дорожного движения

Сёлета першага верасня выхаванцы дзіцячага ясляў-сада №1 райцэнтра запомняць не толькі як Дзень ведаў, але і як свята ўрачыстага адкрыцця пляцоўкі па вывучэнні Правілаў дарожнага руху.

 

“Знаёмства з Правіламі дарожнага руху ва ўстановах дашкольнай адукацыі — жыццёвая неабходнасць, — адзначае Алена Цярэшка, загадчыца ясляў-сада. – Таму адна з галоўных задач педагогаў заключаецца ў тым, каб юныя сенненцы засвоілі асноўныя паняцці сістэмы дарожнага руху і навучыліся найважнейшым правілам паводзінаў на дарозе”.

Менавіта гэта і паспрыяла таму, што на тэрыторыі сада з’явілася свая абуладкаваная тэматычная пляцоўка, ідэю стварэння якой калектыў выношваў даўно. І калі хтосьці скажа, што тут такога незвычайнага, у многіх установах адукацыі раёна такія пляцоўкі ўжо ёсць, то спяшаюся запэўніць, – не такія.

Пляцоўка шматфункцыянальная: на ёй нанесены разметка «праезная частка», «зебра», абсталявана сродкамі рэгулявання – ёсць святлафор, дарожныя знакі.

Каб зацікавіць дзяцей, устаноўлены, нават, пост ДПС, а таксама невялічкі прыпынак для пасажыраў. Выкарыстоўваючы пляцоўку на практыцы, малышы будуць вывучаць дарожныя знакі, вучыцца хадзіць па тратуары, пераходзіць дарогу.

Ва ўстанове адукацыі ёсць і дзіцячыя транспартныя сродкі – веласіпеды, самакаты, якія таксама будуць выкарыстоўвацца на занятках. Выхавацелі ўжо паспелі прадумаць як будзе весціся работа ў гэтым накірунку.

У прыватнасці, для сюжэтна-ролевых гульняў пашылі адзенне, зрабілі макеты дарожных знакаў.  Па словах Алены Цярэшкі, педагогі маюць намер выкарыстоўваць аўтапляцоўку і як дапаможны матэрыял для замацавання ў дзяцей матэматычных ведаў аб колькасці і парадкавым ліку, аб форме і колеры. У гэтым ім будуць дапамагаць намаляваныя на асфальце машына, аўтобус і трактар.

 На ўрачыстым адкрыцці пляцоўкі прысутнічалі Святлана Панушкіна, намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама, Ігар Труханенка, інспектар АДАІ Сенненскага РАУС, якія і перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку ў знак адкрыцця своеасаблівага аб’екта.

Пасля чаго для юных сенненцаў была арганізавана забаўляльная праграма, у час якой яны прадэманстравалі свае веды па Правілах дарожнага руху.

 

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

Стало известно как добраться в Костюковичи на День белорусской письменности

Стало известно как добраться в Костюковичи на День белорусской письменности. 5 и 6 сентября 2026…

6 часов ago

В Сенненской ЦРБ работает эндоскопический кабинет

В Сенненской ЦРБ работает эндоскопический кабинет.    Здесь можно провести гастроскопию – осмотр пищевода, желудка…

7 часов ago

Воспитанники детского сада №2 райцентра провели для своих родителей экскурсию по экотропе «Символы моей Беларуси»

Воспитанники детского сада №2 райцентра провели для своих родителей экскурсию по экотропе «Символы моей Беларуси»,…

7 часов ago

Медики Сенненщины проводят встречи с сельчанами по вопросам психического здоровья

Чтобы напомнить о ценности жизни и вовремя протянуть руку помощи тем, кто в ней нуждается,…

8 часов ago

Торжественные линейки, посвященные Дню знаний, прошли в учреждениях образования Сенненщины

Море цветов, воздушные шары, пышные банты, взволнованные дети и родители: торжественные линейки, посвященные Дню знаний,…

11 часов ago

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

Выступление Президента Беларуси Александра Лукашенко на заседании Совета глав государств - членов ШОС в Бишкеке.…

12 часов ago