ДЗЕЛЯ ДЗЯЦЕЙ, ДЗЕЛЯ РАДЗІМЫ

У Сяргея Навіцкага, члена Савета Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5 склікання, і Леаніда Казлова,дырэктара Сенненскай школы-інтэрната, блізкія погляды на шляхі далейшага развіцця сістэмы адукацыі ў Беларусі. Па іх уяўленні, кожны выпускнік сярэдняй школы павінен атрымліваць азы масавых прафесій, што дапаможа ім у далейшым жыцці. Пра гэта яны гаварылі летась у час парламентскіх слуханняў па гэтай праблеме. Тады і адбылася іх першая сустрэча. А праз некаторы час Сяргей Навіцкі, які з’яўляецца генеральным дырэктарам сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Хенкель Баўтэхнік», перадаў школе-інтэрнату значную колькасць будаўнічых сумесей, фарбаў, якія выпускаюцца пад вядомым брэндам.

У пачатку новага навучальнага года Сяргей Навіцкі асабіста пабываў у Сянне. У школу-інтэрнат ён завітаў разам са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Васіліем Чарадніком. І зноў — не з пустымі рукамі. Для гасцей наладзілі экскурсію па школе-інтэрнаце, пазнаёмілі з вучэбна-вытворчай дзейнасцю, паказалі, дзе і як былі выкарыстаны будаўнічыя матэрыялы, атрыманыя раней.
— Магчыма, аздабленне выглядае не ідэальна — яно выканана рукамі дзяцей. І для нас гэта куды больш важна, — падкрэсліў Леанід Казлоў у час экскурсіі.
Калектыў школы-інтэрната мэтанакіравана працуе над падрыхтоўкай дзяцей-сірот да самастойнага жыцця. Навучальная ўстанова з’яўляецца эксперыментальнай пляцоўкай для Міністэрства адукацыі, у многім карыстаецца методыкай Макаранкі. А таму актыўна выкарыстоўвае дапамогу фундатараў. І не хавае гэтага ад дзяцей. Наадварот, пры кожным зручным выпадку падобны факт падкрэсліваецца. Вось і на гэты раз завяршальным этапам наведвання школы-інтэрната для гасцей стала сустрэча з калектывам. Дырэктар зноў і зноў акцэнтаваў увагу выхаванцаў — дзяржава, улады, добрыя людзі робяць усё, каб вам жылося не горш, чым дзецям, што выхоўваюцца ў сем’ях.
— А ўсе мы разам павінны, абавязаны працаваць дзеля нашай Радзімы — Рэспублікі Беларусь, — гэтымі словамі завяршыліся віншаванні Сяргея Навіцкага педагагічнага калектыва і выхаванцаў школы-інтэрната з нагоды пачатку новага навучальнага года.
Аляксандр ЛАЗЮК.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Члены Сенненской РО ОО «Белорусское общество инвалидов» посетили Центр безопасности МЧС в Витебске

Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…

13 часов ago

Игровая программа «Пионерское лето» собрала детей аг.Синегорское

Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…

14 часов ago

Лукашенко заслушал доклад министра обороны

Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…

15 часов ago

«Дефицита топлива нет». В «Белоруснефти» опровергли фейки о лимитах на бензин

Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…

17 часов ago

Медведь на пасеке! Что делать? Советы специалистов

В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…

20 часов ago

Велопробег, посвященный семье, собрал жителей аг.Мошканы

Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…

2 дня ago