Юныя ляснічыя з Машканскай школы ў чарговы раз даказалі, што яны ў ліку лепшых абаронцаў прыроды.
Работа валанцёрскага атрада “Варты” школьнага лясніцтва ў рамках рэспубліканскай акцыі “Аднавім лясы разам!” атрымала высокую адзнаку. Так, па выніках конкурсу сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, які і праводзіўся падчас дабрачыннага экалагічнага мерапрыемства, у намінацыі “Самы актыўны клас” пераможцамі названы юныя машканцы.
За перыяд правядзення акцыі намаганнямі хлопчыкаў і дзяўчынак было зроблена шмат, расказвае кіраўнік школьнага лясніцтва Алеся Валодзькіна. Валанцёры высадзілі каля 7 тыс. елак і бяроз, добраўпарадкавалі тэрыторыі паркаў, зон адпачынку. А яшчэ майстравалі шпакоўні, фірамонавыя пасткі для барацьбы са шкоднікамі, абгароджвалі мурашнікі. Вырабляли і раздавалі інфармацыйна-агітацыйныя лістоўкі, якія расказвалі пра важнасць захоўваць прыроднае багацце.
Заслужаныя ўзнагароды школьнікі атрымалі ў час урачыстага мерапрыемства, што прайшло на базе Віцебскага лясгаса, з рук яго дырэктара Сяргея Лындо. Таксама для хлопчыкаў і дзяўчынак у якасці падарунка была арганізавана экскурсія ў музей воінскай славы Варонаўскай школы. На брацкай магіле, размешчанай у населеным пункце, ушанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых салдат.
Мэтай экалагічнага выхавання з’яўляецца фарміраванне экалагічнай культуры навучэнцаў. З упэўненасцю можна сказаць, што з гэтым пытаннем у Машканскай школе спраўляюцца на выдатна.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота прадастаўлена А.Валодзькінай.
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…
Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…
Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…
🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…
Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…
⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…