Гісторыя беларускага народа і яго побыт цесна пераплятаюцца з традыцыйнымі святамі, якія перадаюць з пакалення ў пакаленне павагу да народных вытокаў.
На свяце дзеці бліжэй пазнаёміліся з такімі відамі рукадзелля, як вышыўка і ткацтва. Уважліва разглядалі вышытыя ручнікі, накідкі, падзоры і абрусы. Пазнаёміліся з тканымі ўзорамі на вопратцы, даведаліся аб знакамітых Слуцкіх паясах, што арнамент ураджэнкі Сенненшчыны Матроны Маркевіч упрыгожвае нацыянальны сцяг нашай Беларусі.
Не абышлося і без сюрпрызаў. На вышытых ручніках для пачастунка дзяцей вынеслі тры смачныя каравая, якія былі выраблены на нашым хлебазаводзе. Яны вельмі спадабаліся дзецям. А госці Мікіта і Алеся праспявалі для дзяцей прыпеўкі пра элементы нацыянальных касцюмаў. А затым наступіў самы маляўнічы момант свята — дэфіле ў народных касцюмах, як старадаўным, так і ў сучасным стылі.
Мадэлі дэманстравалі і выхаванцы, і педагогі, і супрацоўнікі дзіцячага садка. І дзеці, і дарослыя напярэдаднi дэфіле некалькі дзён абмяркоўвалі і падбіралі аксэсуары да касцюмаў, прычоскі, усе настолькі ўключыліся ў гэты працэс, што дэманстрацыя прайшла на высокім узроўні.
А як жа без песень і танцаў? Вядома, без іх не бывае сапраўднага свята! Дзяўчынкі старэйшай групы ў сучасных народных касцюмах падарылі гледачам танец «Вышытая сарочка», прагучала песня пра падушачку, якую вышывала мацi.
А старадаўнюю песню «Чорная галка » дзеці выканалі ўсёй групай.
Усе мерапрыемства суправаджалася народнай музыкай, якая вельмі падабаецца дзецям.
Наталля КЛЯЧЫНА,
музычны кіраўнік дзіцячага садка.
Как будут складываться условия для уборочных работ в начале августа, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре…
Что делать, если наниматель задерживает заработную плату, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты,…
В лесном массиве у родника вблизи д.Заветное Богушевского сельсовета неравнодушные граждане провели субботник. Представители местной…
Голубой берет и форменная тельняшка – не просто вещи для меня, в первую очередь –…
Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин подтвердили планы по поставке "Орешника" в…
Вниманию граждан! Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками! В последнее…