На Сенненщине прошла районная спортивно-патриотическая игра «Зарница»

 Каманда “Каскад” першай гарадской школы перамагла ў раённай спартыўна-патрыятычнай гульні “Зарніца”. Летась яна была трэцяй.

 У мерапрыемстве, якое на мінулым тыдні прайшло ў фізкультурна-спартыўным комплексе “Алімп” Сянна, прынялі ўдзел 11 каманд юнармейцаў, а гэта каля 150 юнакоў і дзяўчат. Гульня аб’яднала актывістаў БРСМ і піянерскай арганізацыі.

 Адкрываючы “Зарніцу”, Зоя Фаміна, намеснік старшыні райвыканкама, адзначыла асаблівасць і значнасць спаборніцтва, якое дазваляе згуртавацца, матывуе на актыўную працу ў камандзе. “Гэта адно з тых мерапрыемстваў, якое выхоўвае ў моладзі пачуццё патрыятызму, адказнасці, вучыць заваёўваць перамогі і памятаць пра подзвіг тых людзей, дзякуючы якім мы сёння жывем у незалежнай Беларусі”, — адзначыла Зоя Сцяпанаўна.

 Праграма гульні была насычана эстафетамі і конкурсамі. Першым выпрабаваннем стаў агляд строю і песні “Аты-баты ішлі салдаты…”. Узровень страявой падрыхтоўкі каманд па асноўных крытэрыях — павароты на месцы, у руху, выкананне страявой песні — ацэньваў Дзмітрый Ермакоў, ваенны камісар раёна.  Удзельнікам  неабходна было паказаць уменне зладжана маршыраваць ў калоне, правільна і дакладна выконваць каманды.

Тое старанне, з якім дзеці гэта рабілі, заслугоўвае павагі.  Выразныя і зладжаныя рухі не засталіся па-за ўвагай. Як не засталася па-за ўвагай і песня атрада “Ястраб” Какоўчынскай ДССШ, выкананая на беларускай мове.

 Цікавым атрымаўся творчы конкурс інсцэніраванай музыкальнай кампазіцыі “Пра подзвіг і доблесць спяваем”. Свае здольнасці паказвалі вакалісты і танцоры, якія стараліся ўжыцца ў сцэнічныя вобразы ваеннага часу.

 

Кожны імкнуўся зрабіць свой нумар запамінальным. Асабліва эмацыянальным было выступленне Студзёнкаўскай, Беліцкай, Яноўскай школ, Сенненскай школы-інтэрната. Міні-тэатралізаванае прадстаўленне разыгралі вучні другой гарадской школы.

Багушэўцы ўразілі тым, што ў сваім нумары выкарысталі партрэты воінаў-землякоў, якія змагаліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 Юныя армейцы спрабавалі сябе і ў ролі ваенных рэпарцёраў у конкурсе “Раўненне на мужнасць”. На суд журы кожная каманда прапанала сваю насценгазету.

 Спартыўна-патрыятычная гульня скіравана і на выяўленне фізічнай падрыхтаванасці дзяцей. Менавіта паласа перашкод «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго», якую прапаноўвалася прайсці, выяўляла мацнейшых.

Удзельнікі кідалі гранату, стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі, дастаўлялі пацярпелага, праходзілі своеасаблівую “мышеловку” і інш.

 Другое месца па выніках “Зарніцы” ў «Патрыёта» СШ №2 райцэнтра, трэцяе падзялілі паміж сабой “Страла” Студзёнкаўскай школы і “Патрыёт” з Багушэўска.

 

 

Ала ЯКАЎЛЕВА.

 

admin

Recent Posts

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

9 часов ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

10 часов ago

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…

11 часов ago

В Сенно водитель мотоцикла не справился с управлением

🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…

1 день ago

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов Витебской области

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…

1 день ago

В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий по противодействию незаконному обороту наркотиков

⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…

1 день ago