— Пры гэтым, нельга забываць і аб патрэбах людзей, прыватных падворкаў, — нагадаў Васілій Чараднік. – Пры неабходнасці дапамога павінна аказвацца вяскоўцам у поўным аб’ёме.
Актуальнай застаецца праблема добраўпарадкавання райцэнтра, Багушэўска, аграгарадкоў, іншых населеных пунктаў раёна, а таксама могілак. Маніторынг, праведзены адпаведнымі службамі, выявіў шэраг праблем, якія трэба вырашаць неадкладна. У прыватнасці, ёсць патрэба ў дадатковым транспарце для вывазу бытавога смецця. Кіраўніцтву прадпрыемствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі даручана распрацаваць і давесці да шырокага кола грамадскасці графік яго прадастаўлення. На дапамогу камунальнікам гатовы прыйсці іншыя арганізацыі раёна.
Намечаны шэраг іншых мерапрыемстваў, якія павінны зрабіць нашы пасяленні больш прывабнымі. Сярод іх закладка дэндрапарка, новых сквераў і паркаў на пустках, падсадка дрэваў на месцы выпілаваных у парку 40-годдзя Перамогі. Работы будуць весціся з удзелам работнікаў лясной гаспадаркі, камунальнікаў. Аднак выявіць сваю грамадзянскую актыўнасць не на словах, а на справе атрымае кожны сенненец.
— Зробім нашы населеныя пункты прыгожымі, зручнымі для жыцця без пафаса, — заклікаў Васілій Чараднік.
Абмяркоўваліся іншыя тэмы, актуальныя для сёлетняга года. У прыватнасці, да канца 2017 года жыхары паўднёва-заходняй часткі Сянна павінны атрымаць пітную ваду, якая будзе праходзіць ачыстку на гарадкой станцыі абезжалезвання. У праекце – будаўніцтва станцыі абезжалезвання ў аг. Багданава.
Адкладваць на заўтра работу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, на палетках не даводзіцца. Сіноптыкі абяцаюць Віцебшчыне анамальна цёплую, на 4 градуса Цэльсія вышэй кліматычнай нормы тэмпературу паветра ўжо ў першую дэкаду красавіка.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
‼️В Глубокском районе ребенок получил травмы при взрыве петарды По предварительным данным, вечером 8 ноября…
Президент Национального олимпийского комитета Виктор Лукашенко поздравил команду по прыжкам на батуте с успехом на…
Ноябрь на неделе проявит свой переменчивый характер, чередуя морозную свежесть с осенним теплом. Об этом…
В центре особого внимания Госавтоинспекции - безопасность подрастающего поколения. Так, на Сенненщине стартовало республиканское профилактическое мероприятие…
Шкловский район не в идеальном состоянии, но он может служить образцом для районов среднего уровня…
С момента включения первого энергоблока в объединенную энергосистему Беларуси суммарная выработка Белорусской атомной электростанции достигла…