Мария Куксёнок, ученица Богушевской школы, приняла участие в литературном конкурсе «Белорусский соловей». И небезрезультатно

Літаратурны конкурс «Беларускі салавей», прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі, у рамках віртуальнага праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця» быў арганізаваны па ініцыятыве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Вучаніца 10 класа ДУА «Багушэўская сярэдняя школа Сенненскага раёна»  Марыя Куксёнак прыняла ўдзел у конкурсе. Дзяўчына падрыхтавала эсэ па творы З.Бядулі «Бондар» пад назвай «Ненароджанае дзіця». Больш за восемсот конкурсных работ атрымалі арганізатары конкурсу «Беларускі салавей». Узрост удзельнікаў — ад 6 да 71 года.

Конкурсная работа павінна быць у форме эсэ па творах З.Бядулі «Салавей», «Сярэбраная табакерка», «Бондар», «На каляды к сыну» на выбар аўтара. Сюжэт  — адлюстроўваць жыццё галоўных і другарадных герояў, што па ўнутранай храналогіі папярэднічала б падзеям твора ці стала б яго працягам.

Па выніках конкурсу Марыя Куксёнак была запрошана ў Нацыянальную бібліятэку на святочную цырымонію ўзнагароджання пераможцаў. Эсэ «Ненароджанае дзіця» прагучала ў сценах Нацыянальнай бібліятэкі: аўдыёзапіс твора пачаў мерапрыемства.

Усе, хто быў запрошаны на свята, атрымалі падарункі і сертыфікаты ўдзельнікаў. У мерапрыемстве прыняў удзел сын З.Бядулі — Яфім Плаўнік, які ў сваім выступленні раскрыў сэнс некаторых бацькавых твораў.

Пазней для ўдзельнікаў конкурсу была арганізавана экскурсія па музеі кнігадрукавання. Канкурсанты паглядзелі, як перамяшчаюцца кнігі па паверхах бібліятэкі. Была магчымасць убачыць фотаздымкі чароўнай беларускай прыроды, якія размешчаны ў залах бібліятэкі.

Фінальным акордам мерапрыемства стала экскурсія на абзорную пляцоўку бібліятэкі. Усе жадаючыя зрабілі фотаздымкі вячэрняй сталіцы і назіралі за палымяна-чырвонымі прамянямі зімовага сонца, якое ціха садзілася за далягляд.

Ірына МАРЧАНКА,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Фота прадастаўлена Багушэўскай школай.

 

admin

Recent Posts

«Работает неплохо». Александр Лукашенко оценил деятельность белорусского парламента

Президент Беларуси Александр Лукашенко, принимая с докладом председателя Палаты представителей Национального собрания Игоря Сергеенко, оценил…

3 часа ago

Фильм «Черный замок» по мотивам романа Короткевича представили в Вене

 В Вене состоялся показ художественного фильма "Черный замок" по мотивам романа белорусского писателя Владимира Короткевича. …

1 день ago

Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику

Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику. Беларусь и Мексика планируют расширить взаимный экспорт…

1 день ago

Мужской характер и командная сплоченность

Мужской характер и командная сплоченность - именно эти качества определяют стиль работы дружного коллектива ПС…

1 день ago

Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона

Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона. Работая слесарем Сенненского РГС (филиал…

1 день ago

Юные сенненцы открывают для себя мир экологии

В рамках участия в районном проекте по экологическому воспитанию на территории детского сада №3 г.…

2 дня ago