Categories: Актуальна

Когда запланированное сбывается. Прошедший год был особенно плодотворным для Мошканского Дома культуры

2016-ы, аб’яўлены Годам культуры, быў плённым для Машканскага ДК.

Арганізаваць мерапрыемства так, каб яно прайшло на высокім узроўні, правесці шматлікія конкурсы, каб у іх захацелася ўдзельнічаць – справа даволі няпростая. Тым больш, што калектыў Дома культуры налічвае ўсяго чатыры чалавекі. У ім працуюць дырэктар Таццяна Гарбацэвіч,мастацкі кіраўнік Ніна Нікіціна, акампаніятар Аляксандр Дубко і тэхнічны работнік Марыя Султанава.

Невялікі экскурс у мінулы год

 Акрамя “Масленіцы”, “Ночкі купальскай”, стаўшых своеасаблівай візіткай Машканскага ДК, праводзіліся і іншыя цікавыя мерапрыемствы. Так, вялікай папулярнасцю сярод маленькіх машканцаў карысталіся святкаванні Дня імянінніка. Сярод дарослага насельніцтва на “ура” праходзілі Дні вёсак. Пры гэтым вельмі актыўны ўдзел у іх прымалі самі жыхары. Сваю сілу, а таксама навыкі ў вырашэнні бытавых пытанняў прадэманстравалі мужчыны ў конкурсе да 23 лютага “Да здравствуют мужчины!”. Прычым не абыйшлося без імправізацыі: некалькі канкурсантаў былі выбраны з залы незадоўга да мерапрыемства.

Падчас сустрэчы “Дзеці вайны” нікога не пакінулі абыякавымі ўспаміны жывых сведкаў трагедыі Ніны Лецяга, Яўгеніі Сідаравай, Валянціны Гармазавай, Івана Нікіціна і інш. На мітынгу “Свечка памяці” успомнілі мясцовых жыхароў, загінуўшых у той жудасны час.

Сярод мерапрыемстваў ДК увагі заслугоўвае і акцыя “Барацьба са СНІДам”.

Новаўвядзенні

  Дзякуючы творчай ініцыятыве дырэктара ДК Таццяны Гарбацэвіч быў створаны клуб “Суседачкі”.

– Такая назва абрана для яго невыпадкова, — тлумачыць Таццяна Мікалаеўна. — Яна азначае цесныя, даверлівыя адносіны паміж яго ўдзельнікамі.

А іх, дарэчы, налічваецца дваццаць чалавек. Нягледзячы на занятасць, у жанчын атрымоўваецца знайсці час і на наведванне аматарскага клуба, дзе яны з лёгкасцю могуць падзяляцца сваімі сакрэтамі, абмеркаваць цікавую тэму і, канешне ж, парэпетыраваць. Прэм’ера выступлення адбылася ў Шаркаўшчынскім раёне ў горадзе Алашкі падчас правядзення абласнога Яблычнага Спаса. Насуперак выслоўю першы блін не атрымаўся камяком.

—   Далучыцца, між іншым, да шэрагаў аматарскага аб’яднання можа любая жанчына, — запрашае ўсіх жадаючых дырэктар Таццяна Гарбацэвіч.

Вялікія надзеі ўскладае яна і на створаны нядаўна калектыў “Машканскія баламуты”. Яго адметнасць у тым, што на дадзены момант гэта адзіны гурт лыжкароў у Сенненскім раёне.  Калектыў цікавы яшчэ і тым,  што такім чынам адразу спрабавалі прывіць любоў да музыкі і «цяжкім» падлеткам. Касцяк жа групы складаюць хлапчукі-васьмікласнікі, якія ўжо паспелі выступіць на раённых мерапрыемствах і паспяхова заявілі аб сабе. Узяўшы ў рукі лыжкі, зробленыя, дарэчы, мясцовым майстрам Анатолем Стэльмахам, яны настолькі захапіліся музыкай, што нават не звярталі ўвагі на нацёртыя мазалі. У далейшых планах дырэктара – вывесці гурт за межы раёна. Адзінае, што турбуе Таццяну Мікалаеўну – адсутнасць касцюмаў.

Створаная ў 2016 годзе па ідэі акампаніятара Аляксандра Дубко фальклорная група “Праліца”, аб’яднала дзяўчынак-школьніц. Шэсць удзельніц з вялікай ахвотай ставяць нумары мастацкай самадзейнасці, выконваюць самабытныя песні на беларускай мове.

Выпрабаванне часам прайшла і вакальная група “Сакавінка”. На працягу амаль чатырох гадоў жанчыны рознага ўзросту (ад 19 да 60 гадоў) і прафесій з зайздросным пастаянствам збіраюцца на рэпетыцыях пасля працоўнага дня. Вынік іх працавітасці можна назіраць на шматлікіх мясцовых канцэртах.

Усё гэта ў сукупнасці дазваляе калектыву Машканскага ДК смела паставіць галачку насупраць заяўленых планаў. Але спыняцца на дасягнутым і змяншаць абароты работнікі Дома культуры не збіраюцца і ў наступным годзе. Акрамя новых творчых ідэй на павестцы дня імкненне набыць новую апаратуру, сцэнічныя касцюмы, правесці добраўпарадкаванне памяшкання.

Ганна КОРСАКАВА.

На здымку: рэпетыцыя калектыву “Машканскія баламуты”.

admin

Recent Posts

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

10 часов ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

11 часов ago

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…

12 часов ago

В Сенно водитель мотоцикла не справился с управлением

🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…

1 день ago

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов Витебской области

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…

1 день ago

В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий по противодействию незаконному обороту наркотиков

⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…

1 день ago