Categories: Актуальна

Валанцёры з Сенненшчыны падзяліліся вопытам

Цукатамі з морквы, флэш-мобам і гумарыстычнымі сцэнкамі здзіўлялі сенненцы ўдзельнікаў праекта «Далучэнне супольнасцяў у прасоўванне здаровага ладу жыцця» Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), якія на днях сабраліся  ў міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Ёханэса Рау (г. Мінск). Абмяняцца вопытам у сталіцу з усіх куткоў Беларусі прыбылі каля 100 чалавек, якія прадстаўлялі 14 ініцыятыўных груп.

Нагадаем, з 2014 года БТЧК пры падтрымцы Швейцарскага Чырвонага Крыжа ў партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь рэалізуе гэты праект у малых населеных пунктах Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Агульная мэта праекта — умацаванне здароўя і змяненне паводзінаў насельніцтва Беларусі ў бок здаровага ладу жыцця. У нашым раёне яе рэалізуюць адразу тры ініцыятыўныя групы. У Сянне — гэта «Вясёлка» на чале са Сняжанай Мяцеліца, створаная пры раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, у Ходцаўскім сельсавеце — «Маладыя душой», якую ўзначальвае старшыня сельвыканкама Вольга Шчарбакова. У Багушэўску пры падтрымцы Тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання прасоўваннем ЗЛЖ займаецца супольнасць «БАКС». Дзейнасць сенненскіх валанцёраў неаднаразова адзначалася каардынатарамі праекта. І на гэты раз Генеральны сакратар БТЧК Вольга Мычко ўручыла грамату за актыўны ўдзел у валанцёрскай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне патэнцыялу Віцебскай абласной арганізацыі БТЧК лідару «БАКС» Галіне Секачовай.

У вялікай зале Цэнтра супольнасці прэзентавалі сваю працу па здаровым ладзе жыцця. У прыватнасці, удзельнікі ад Сенненшчыны падзяліліся вопытам па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў, правядзенні спартыўных мерапрыемстваў, развіцці веларуху, папулярызацыі сярод насельніцтва скандынаўскай хады і правільнага харчавання. А для прыкладу валанцёры з Ходцаў пачаставалі прысутных натуральнымі і карыснымі прысмакамі ўласнага прыгатавання: смузі, цукатамі з гарбуза і морквы, сухафруктамі, печанымі з мёдам яблыкамі. Праўда, удзельнікам сустрэчы не прыйшлося перажываць з-за (хай і невялікіх) калорый. Усё набранае за дэгустацыю сышло падчас танцавальнага флэш-мобу, што правяла ўдзельніца «Вясёлкі» Вольга Вераценнікава.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

admin

Recent Posts

Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей

 Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…

13 часов ago

Несколько ботанических памятников природы преобразовано в Беларуси

В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…

14 часов ago

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

 На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…

15 часов ago

Первое рабочее место осваивают трое молодых специалистов РЦДиМ

Сразу трое молодых специалистов пополнили коллектив Сенненского районного центра детей и молодежи. Среди них педагоги…

16 часов ago

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

2 дня ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

2 дня ago