В Сенненском районе зарегистрировали рождение 101 ребенка

У Сенненскім раёне зарэгістравалі нараджэнне 101 дзіцяці. Такі высокі паказчык нараджальнасці, па словах супрацоўнікаў аддзела загса райвыканкама, не фіксаваўся апошнія тры гады.

Маладыя бацькі разам з гасцямі і супрацоўнікамі загса

Пад цікавай лічбай – сенненка Ульяна Парахонька. Першы дакумент дачушкі шчаслівым бацькам – Аліне і Яўгену — спецыялісты загса ўручылі ў зале ўрачыстых абрадаў, куды сям’я завітала ў поўным складзе. Усю цырымонію рэгістрацыі Ульяна вытрымала спакойна. Больш хваляваліся бабулі і дзядуля, якія прысутнічалі на своеасаблівым мерапрыемстве. Начальнік аддзела Ірына Мілеўская разам з пасведчаннем аб нараджэнні ўручыла маладым бацькам памятны сувенір, пажадаўшы, каб іх наследніца расла здаровай дзяўчынкай.

 Сужэнцы Парахонькі – сенненцы. Яўген працуе вадзіцелем у ДЭУ-38 філіяла РУП “Віцебскаўтадор”, Аліна да выхаду ў дэкрэтны водпуск была занята ў Шклоўскім райаграсэрвісе эканамістам. Магчымасць вярнуцца на малую радзіму і займацца выхаваннем дачушкі ўспрыняла з радасцю. Сёння сям’я жыве асобна ад бацькоў, пакуль на здымнай кватэры. У планах абзавесціся ўласным жыллём, бо, як прызналіся, Сенненшчына не благое месца для жыцця.

 

Як назваць дачушку сужэнцы вырашалі разам. Разглядалі розныя імёны, спадабалася Ульяна, якое мае некалькі значэнняў. У перакладзе з лацінскай мовы азначае «з роду Юліяў», другая версія  мае значэнне «кучаравая», «пухнатая». Малышка з’явілася на свет 12 лістапада. Гэты месяц для сям’і стаў асаблівым, бо 9 лістапада адсвяткавала свой дзень народзінаў маці дзяўчынкі Аліна.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.

 Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

Представители Беларуси и Казахстана завоевали высшие баллы в детском музыкальном конкурсе «Витебск»

Во второй день XXIII Международного детского музыкального конкурса "Витебск" определились два лидера творческого состязания, передает…

12 часов ago

10 июля будет работать общественная приемная профсоюзов

НАРОДНЫЙ КОНТРОЛЬ - В ДЕЙСТВИИ! В четверг, 10 июля, с 11.30 до 20.30 будет работать…

13 часов ago

Летне-осенний сезон охоты открывается в Беларуси 12 июля

Летне-осенний сезон охоты открывается в Беларуси 12 июля. Об этом БЕЛТА сообщили в Государственной инспекции…

14 часов ago

Ковальчук — о развитии белорусского футбола, внеочередных выборах председателя АБФФ и работе Карлоса Алоса

Ковальчук — о развитии белорусского футбола, внеочередных выборах председателя АБФФ и работе Карлоса Алоса. В…

14 часов ago

Нужна ли справка в сад и школу к 1 сентября? Минздрав напомнил порядок

Медицинская справка к 1 сентября нужна только при первичном оформлении ребенка в ясли, детский сад,…

14 часов ago

В храм святых апостолов Петра и Павла г.п. Богушевск прибывает ковчег с частицей мощей святителя Николая Чудотворца

⛪️В храм святых апостолов Петра и Павла г.п. Богушевск прибывает ковчег с частицей мощей святителя…

16 часов ago