Праздник капусты прошёл на Сенненщине

 Смачнае свята прайшло ў мінулую пятніцу ў аграгарадку Полымя.

Песні і пляскі, розныя стравы,канцэртныя нумары, бурныя апладысменты — усе гэта стварыла непаўторную  атмасферу падчас свята капусты. Мерапрыемства новае для раёна, але падтрымаць зараджэнне традыцыі прыехалі калектывы «Сустрэча» Багданаўскага сельскага клуба, клуба аматараў народных абрадаў святаў «Аколіца» Краснасельскага клуба, клуба нацыянальнай гульні і фальклору “Палымяначка”.

 Мабыць, ні адна іншая гародніна не прыцягвала да сябе такой пільнай увагі даследчыкаў усіх часоў і народаў, як капуста. Філосафы і гісторыкі, медыкі і кухары пакінулі нам цэлыя манаграфіі пра яе магічныя ўласцівасці.  Капуста — адна з самых старажытных  культур, якая вырошчвалася больш за 4,5 тысячы гадоў таму.

 А колькі страў з яе можна прыгатаваць, пабачылі ўдзельнікі мерапрыемства. Чаго толькі не было на багатых сталах: і вожыкі, і капустныя катлеты, і каўбаса ў капустным лісці.


 Гаспадыні падзяліліся рэцэптамі рознасолаў з гэтай гародніны, абмяняліся вопытам і сакрэтамі.
 Аказваецца, каб квашаная капуста атрымалася добрай, трэба прытрымлівацца пэўных правілаў. Яшчэ ў часы нашых продкаў склаліся звычаі, якія беражліва перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Яшчэ адной дзіўнай ласцівасцю капусты з’яўляецца тое, што на працягу цэлага года яна захоўвае свае вітамінныя якасці.
 

Ксенія КАРОТКАЯ.

Фота аўтара.

 

 

 

admin

Recent Posts

О выдаче повторных свидетельств пояснили в отделе загса Сенненского райисполкома

Часто в отдел загса Сенненского райисполкома граждане обращаются по вопросам получения повторных свидетельств о рождении,…

54 минуты ago

Личный прием граждан и «прямую линию» в Сенненском райисполкоме проведет Владимир БАБИЧЕВ

22 сентября, с 11.00 до 12.00, в Сенненском районном исполнительном комитете (ул.К.Маркса,2) личный прием граждан…

1 час ago

В Сенненском районе идет заготовка кукурузы на силос

В Сенненском районе идет заготовка кукурузы на силос. Одним из первых к ее уборке приступило…

2 часа ago

«Что случилось на границе? Поляки чудят?» Лукашенко принял с докладом председателя ГТК

Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом председателя Государственного таможенного комитета Владимира Орловского, передает корреспондент…

3 часа ago