Супрацоўнікі ўпраўлення ДАІ Сенненскага РАУС на мінулым тыдні пабывалі ў гарадскіх школах. У перспектыве сустрэчы пройдуць ва ўсіх навучальных установах.
-Неабходнасць у гэтым ёсць. Скарачэнне светлавога перыяду, ігнараванне многімі пешаходамі флікераў прывяло да павелічэння колькасці трагічных здарэнняў на дарогах краіны, — расказаў Аляксандр Ястрабаў, часова выконваючы абавязкі начальніка аддзялення ДАІ Сенненскага РАУС. — Мы абавязаны папярэдзіць аб небяспецы ўдзельнікаў дарожнага руху. У першую чаргу — дзяцей.
У пацверджанне сваіх слоў ён прывёў некаторыя факты, назваў лічбы. У жніўні і за 13 дзён верасня ў Беларусі на дарогах загінула 80 чалавек, у тым ліку — 40 пешаходаў. У Віцебскай вобласці толькі 11 верасня зарэгістравана 6 ДТЗ, у якіх 3 чалавекі загінулі. У Аршанскім і Полацкім раёнах смяротныя траўмы атрымалі 2 пешаходы, якія ў цёмны час сутак не пазначыўшы сябе святлоадлюстроўваючымі элементамі, знаходзіліся на дарозе.
Каб папярэдзіць трагедыі, з 18 верасня па ўсёй краіне праводзяцца даступныя супрацоўнікам ДАІ, усім службам Міністэрства ўнутраных спраў мерапрыемствы, накіраваныя на стабілізацыю сітуацый на дарогах.
Наш кар.
Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…
Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…
Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…
«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…
Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…