Днямі галоўная выставачная зала Віцебскага абласнога навуковаметадычнага цэнтра народнай творчасці пераўтварылася ў свет гісторыі і прыгажосці.
Беларускае народнае мастацтва ажывае там, дзе да яго дакранаюцца са шчырай любоўю і глыбокай павагай. І фраза «З любоўю да каранёў» — не проста словы, а асабісты дэвіз майстра і паклон продкам, імкненне зберагаць і перадаваць спадчыну праз творчасць.
Аўтарская выстава, якая будзе працаваць да 11 верасня, прысвечана роднай Сенненшчыне — месцу, дзе Вольга Яўгенаўна нарадзілася, жыве і працуе, на працягу многіх гадоў зберагае, даследуе і развівае аўтэнтычныя беларускія рамёствы.
На адкрыцці мерапрыемства аўтар прызналася: экспазіцыя стала для яе асаблівай падзеяй не толькі таму, што супала з асабістым юбілеем: кіраўнік Дома рамёстваў нядаўна адзначыла 50-годдзе. Але і таму, што праходзіць у галоўнай зале абласнога метадычнага цэнтра. «Тое, што мяне сюды запрасілі з маімі творамі, вельмі прыемна. Я лічу, што гэта, напэўна, прызнанне маёй творчасці. Сімвалічна, што гэта падзея адбываецца ў Год беларускай жанчыны, які з’яўляецца сімвалам прызнання неацэннага ўкладу жанчын у развіццё грамадства, захаванне традыцыйных каштоўнасцей», — падзялілася майстар. А яшчэ для Вольгі Яўгенаўны знамянальна тое, што ў гэтым годзе яе творчай сям’і спаўняецца 25 год і 30 год — яе творчай дзейнасці. «Сенненшчына — месца, дзе я чэрпаю сілы і натхненне.
Мабыць, не заўсёды трэба толькі браць. Трэба і аддаваць. І я з трапяткой гордасцю магу сказаць: «сенненскі строй», «сенненская выцінанка», «сенненская вышыўка»… Я ўсё жыццё вывучаю народную культуру. Увесь час стараюся прачытаць мову продкаў, якая зашыфравана ва ўзорах, у кроі, арнаменце», – растлумачыла аўтар. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выклікала калекцыя святых вобразаў, выкананых у тэхніцы выцінанкі. «Я ніколі не прэтэндую на тое, што гэта іконы, ні ў коім разе. Гэта проста мая размова з Богам. Наогул, выцінанка — гэта маё бачанне народных свят, абрадаў. У кожнай маёй рабоце традыцыйны сімвал «Дрэва жыцця». У свае творы я дадаю нешта сучаснае, каб было цікава наступнаму пакаленню майстроў. Каб нітка пераемнасці ніколі не парвалася», — падкрэсліла аўтар. Народнаму касцюму Вольга Квашко прысвяціла значную частку свайго жыцця. «Калі Бог хоча дапамагчы, Ён дапаможа рукамі людзей. У гэтым выпадку мне дапамагала вялікая колькасць людзей. І не проста дапамагалі — яны мяне падтрымлівалі. І толькі гэта дало прызнанне статуса народнага майстра Рэспублікі Беларусь. Мне вельмі пачэсна і прыемна», – сказала яна, падзякаваўшы ўсім датычным. Аб вышыўцы майстар кажа з асаблівай цеплынёй: «Для мяне гэта, мабыць, сапраўдны лёс. Калі я бяру 100-гадовую тканіну, то разумею, што адбываецца нейкае пераўвасабленне».
У гады Вялікай Айчыннай вайны вялікая частка народнай спадчыны была страчана. Сістэматызацыя і зберажэнне каштоўных тэарэтычных матэрыялаў, як і рэканструкцыя вырабаў, асобных элементаў, перадача іх наступнаму пакаленню — праца таксама ўнікальная, дзякуючы якой традыцыйныя рамёствы ў творах Вольгі Квашко сёння атрымаліваюць новае жыццё.
У майстра атрымалася галоўнае: паказаць, што традыцыйныя рамёствы – не музейны экспанат мінулага, а жывое, гарманічнае і актуальнае мастацтва сучаснага чалавека. Дзякуючы намаганням Вольгі Квашко, традыцыі нашага краю не толькі жывуць, але і атрымліваюць новае развіццё. Як пісаў Янка Купала: «Дзякуй скажа родны край…» Гэтыя радкі — не проста цытата, а маральны арыенцір для кожнага, хто працуе на карысць Беларусі, лепшая ацэнка плённай творчай дзейнасці. Бо няма нічога больш каштоўнага, чым прызнанне і ўдзячнасць роднай зямлі.
Браніслава ЖАЛТАБРУХАВА,
галоўны захавальнік фондаў Сенненскага гісторыкакраязнаўчага музея.
Она проводится с 2021 года и ставит целью консолидацию патриотических сил, пропаганду ключевых достижений суверенной…
Областной этап республиканского конкурса молодых работников предприятий, организаций и учреждений образования Беларуси «SuperПРОФИ-2026» в Витебске…
Специальное комплексное мероприятие «Внимание — дети!»проходит на Сенненщине. С 25 августа по 5 сентября в стране…
5–6 сентября в Костюковичах пройдет XXXIII День белорусской письменности. Праздник будет посвящен сразу нескольким значимым темам: Году…
Ход уборочной, развитие перерабатывающей промышленности и кадры. Глава государства Александр Лукашенко заслушал доклад председателя Витебского…
В этом корреспондент «ГС» убедилась лично, встретив жительницу аг.Белая Липа Ирину Ерёменко: с очередной «тихой…