Чацвёрты тыдзень транспартны рух на значнай частцы вуліцы Карла Маркса ў Сянне перакрыты. Абмежавальныя меры прыняты пасля таго, як на тратуары паблізу ручая, што перасякае вуліцу, праваліўся асфальт.
— Спачатку падумалі, віной таму ліўнёвая каналізацыя, пракладзеная ў час правядзення падрыхтоўкі райцэнтра да абласных “Дажынак”. Калі ў месцы абрушэння грунту раскапалі, высветлілася, што праблема больш сур’ёзная. Пачалося разбурэнне водапрапускной трубы, пабудаванай з цэглы, відаць, яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя. Пазней, магчыма ў пасляваенны перыяд, яна была нарошчана пры пашырэнні асфальтнага палатна. Менавіта на стыку гэтых розных канструкцый і адбылося размыванне грунту, -расказаў Ігар Мурашкевіч, галоўны інжынер Сенненскага РУП ЖКГ.
З улікам сітуацыі прадпрыемства неадкладна звярнулася за дапамогай да спецыялізаванай, адзінай у Беларусі ўстановы Дзяржаўнае прадпрыемства ”БелдарНДІ”, а менавіта, правесці “абследаванне водапрапускной трубы… з выдачай тэхнічнага заключэння” . Сродкі на рахунак навукова-доследнага інстытута пераведзены згодна з дагаворам.
— РУП ЖКГ павінна атрымаць заключэнне з дня на дзень — згодна з дагаворам 1 чэрвеня 2019 года, — удакладніў Ігар Мурашкевіч, — пасля чаго стане больш зразумелым, якія работы неабходна праводзіць, на які час перакрыты рух.
Патрабуе капітальнага рамонту яшчэ адзін мост па вул.Карла Маркса. Каштарысна-праектная дакументацыя на яго падрыхтавана. Засталося знайсці фінансы на правядзенне работ.
Аляксандр ІЎЕЎ.
В Беларуси за январь-сентябрь отремонтировано около 11,6 млн кв.м улично-дорожной сети - 98% от годового…
Совет Министров 21 октября принял постановление №531 "О получении информации о землепользователях", сообщает БЕЛТА со…
Ежегодно, в последнее воскресенье октября в Беларуси отмечается День автомобилиста и дорожника. В канун профессионального…
Сегодня агрогородок Яново принимает районный фестиваль ярмарку тружеников села «Дожинки-2026». Агрогородок словно ожил, превратившись в…
Продолжило праздник мероприятие «Земля теплом труда согрета». С приветственным словам к присутствующим обратился председатель районного…
Труженики КСУП «совхоз имени Машерова» убирают кукурузу на зерно. По словам и.о. главного агронома совхоза…