Улыбка – визитная карточка Ивана Грибовского

 Многія лічаць, што прадавец-касір — лёгкая праца, але з гэтым можна паспрачацца.

 Гэтая прафесія ўключае ў сябе яшчэ шмат спадарожных уменняў і навыкаў, якімі павінен валодаць добры супрацоўнік, дзеліцца наш сённяшні герой Іван Грыбоўскі, кантралёр-касір гандлевай кропкі «Універсам» Сенненскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства.

 Тут ён працуе крыху менш за год, але за такі непрацяглы перыяд ужо паспеў праявіць сябе з найлепшых бакоў. У канцы дзевятага класа, калі прыйшоў час вызначацца з будучай прафесіяй, Іван не задумваючыся выбраў менавіта гэтую, паступіў у Віцебскі прафесійны палітэхнічны ліцэй. Выдатна яго скончыў і пайшоў працаваць. Сваё рашэнне хлопец дакладна растлумачыць не можа. Кажа,што пры выбары далейшага жыццевага шляху ў прыярытэце былі зносіны з людзьмі, якія  зараджаюць на новыя поспехі, як асабістыя, так і прафесійныя, а шчыльны графік працы трэніруе дысцыпліну і вытрымку.

 На Сенненшчыне маладога спецыяліста сустрэлі добра. Больш таго, Сянно — яго малая радзіма.

— У пачатку жніўня быў мой першы працоўны дзень, — успамінае хлопец. — Я вельмі хваляваўся, як прымуць мяне ў калектыве. Разумеў, што трэба сябе зарэкамендаваць, бо менавіта зараз сваімі дзеяннямі я зарабляю аўтарытэт, — прадаўжае размову Іван.

— Мне ніколі не даводзілася працаваць у тандэме з хлопцам, але гэты вопыт вельмі прыемны, — дзеліцца калега Івана Наталля Пшакіна.

 Нягледзячы на малады ўзрост, Іван разумее свае задачы і выдатна з імі спраўляецца. Добры прадавец павінен не толькі ведаць асартымент тавару, яго кошт, але і валодаць самай галоўнай якасцю — мець правільны падыход да пакупніка. Бо менавіта ад гэтага і залежыць, ці вернецца чалавек зноў за пакупкай. Вялікую колькасць часу хлопец аддае працы. Асвойвае азы прафесіі, не шкадуючы сіл. А калі ўзнікаюць цяжкасці, якія спачатку непазбежныя, яму заўсёды прыходзяць на дапамогу калегі па цэху.

-Калісьці і я думаў, што прадавец — праца сумная і бесперспектыўная. Але на практыцы ўсё аказалася  інакш. Менавіта ў гэтай прафесіі я адчуваю ўпэўненасць, асобасны рост і пастаяннае развіцце,- працягвае размову наш зямляк.

— Прытрымліваюся правіла, якое застаецца нязменным у любой працы — ставіцца з любоўю і ўдзячнасцю да таго, што ты робіш, заўседы з  радасцю сустракаць дзень. Вось і маей «візітнай карткай» з’яўляецца ўсмешка. Стараюся кожнаму яе падарыць, як і традыцыйнае “дзякуй за пакупку”.

 На пытанне аб далейшых планах хлопец разважае, што на гэтым не збіраецца спыняцца, а ў далейшым плануе атрымаць вышэйшую адукацыю.

Ксенія КРУПСКАЯ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

На Сенненщине дан старт массовой уборочной страде

На Сенненщине дан старт массовой уборочной страде-2025. Традиционный праздник «Зажинки» прошел в урочище д.Догановка ОАО…

7 часов ago

Кормоуборочный комбайн сгорел в поле в Сенненском районе

Кормоуборочный комбайн сгорел в поле, сообщили в Сенненском РОЧС. Возгорание техники ОАО "Студёнка" произошло вблизи…

8 часов ago

Ожидается ухудшение погоды, грозы, очень сильные ливни, шквалы ветра и град: МЧС предупреждает

📢 МЧС предупреждает! Сегодня ожидается ухудшение погоды, грозы, очень сильные ливни, шквалы ветра и град❗️…

8 часов ago

Тематическая игровая программа «Мы – помним! Мы – гордимся!» прошла в д. Романовка Сенненского района

Благодарностью советскому народу за проявленные самоотверженность и мужество, песнями военных лет, танцами во имя Великой…

9 часов ago

ГАИ напомнила о правилах безопасности в грозу и сильный дождь

ГАИ напомнила о правилах безопасности в грозу и сильный дождь. Об этом БЕЛТА сообщили в…

10 часов ago

В январе — июне в Беларуси произвели сельхозпродукции на Br12,4 млрд

В январе - июне 2025 года в секторах всех категорий производство продукции сельского хозяйства в…

10 часов ago