З перамогай вярнуліся навучэнцы Сенненскай дзіцячай школы мастацтваў з VII Адкрытага фестывалю-конкурсу фартэпіяннай музыкі «Музычныя іскрынкі», што праходзіў у г.Клецку Мінскай вобласці.

Гэты конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітых юных музыкантаў, развіцця іх творчых здольнасцяў, павышэння ўзроўню выканальніцкага майстэрства, папулярызацыі дасягненняў сусветнай і беларускай фартэпіяннай музыкі.
«Музычныя іскрынкі» вядомыя і папулярныя таксама за межамі Беларусі. Прадэманстраваць свае здольнасці ў Клецк прыязджаюць дзеці з Расіі і Эстоніі.
На сёлетні музычны форум з’ехаліся 165 юных талентаў з самых розных куткоў рэспублікі. Нягледзячы на ўзрост, у многіх з іх за плячыма ёсць перамогі ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Выступленні доўжыліся тры дні, падчас якіх кожнаму ўдзельніку належыла выканаць праграму з трох твораў беларускіх і замежных кампазітараў.
Сенненская ДШМ на «Музычных іскрынках» была прадстаўлена ўпершыню. І гэты дэбют аказаўся больш чым удалым. Віртуозную і эмацыянальную ігру навучэнца 5-га класа Вані Квашко журы ацаніла найвышэйшай узнагародай. Юны піяніст з Сенненшчыны атрымаў Гран-пры фестывалю-конкурсу.

Адоранасць, чысціня выканання, трапяткое стаўленне да музыкі… Суддзі не скупіліся на пахвалу ў адрас юнага сенненца. Між іншым ацэньвалі выступленні піяністаў лаўрэаты міжнародных конкурсаў, стыпендыяты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі А. Палякоў (старшыня), А. Вінель і выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна і кафедры педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва Беларускай дзяржаўнай Акадэміі музыкі І. Аношка. Адзначана на конкурсе выступленне і яшчэ адной ураджэнкі нашага раёна Машы Кузьмініч. Навучэнка 4-га класа ДШМ узнагароджана Дыпломам фестывалю.
Талент, памножаны на стараннасць і працалюбства — вось галоўныя складнікі поспеху. Безумоўна, ён быў бы немагчымым без выкладчыка Сенненскай дзіцячай школы мастацтваў па класе фартэпіяна Ірыны Готлібаўны Корсакавай, якая свае веды і майстэрства шчодра ўкладвае ў развіцце прыродных творчых дадзеных сваіх падапечных. Яе плённую работу з вучнямі на конкурсе ацанілі Граматай. Падтрымку ва ўсім аказваюць і бацькі выхаванцаў.
Для юных піяністаў Сенненшчыны паездка на фестываль-конкурс фартэпіяннай музыкі «Музычныя іскрынкі» — першая на вялікім, хочацца спадзявацца, творчым шляху. Наперадзе іх і іншых таленавітых выхаванцаў школы мастацтваў чакае нямала конкурсаў. Пажадаем жа нашым сенненскім зорачкам ярчэй іскрыцца на музычным небасхіле.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
Р.S. І чарговая радасная навіна не прымусіла сябе доўга чакаць. Пакуль матэрыял рыхтаваўся да друку, стала вядома, што Ваня і Маша занялі прызавыя 2-е і адпаведна 3-е месцы ў Міжнародным музычным Інтэрнэт-конкурсе ў Сербіі. З чым іх і віншуем!

На здымку: Ваня Квашко трымае ў руках свой галоўны прыз — хрустальную статуэтку ў выглядзе крышкі раяля, побач стаяць Маша Кузьмініч і выкладчык па класе фартэпіяна Ірына Корсакава.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Жесткая критика, но не только. Лукашенко поручил за будущий год кардинально изменить Могилевскую область

Президент Беларуси Александр Лукашенко начал рабочую поездку в Шкловский район с жесткой критики. Вертолет главы…

14 минут ago

Комплекс оперативно-профилактических мероприятий пройдет на Сенненщине

В период с 19 по 27 сентября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…

44 минуты ago

На Сенненщине отметили День народного единства

Торжественное мероприятие, посвященное Дню народного единства ”Мы сильны, когда едины!“ прошло в райцентре. С Днем…

3 часа ago

В «Сквере спасателя» в Сенно появились 2 скамейки

С простых полезных дел начинается благоустройство родного края. Работники Сенненского РОЧС это доказывают делом. Еще…

4 часа ago

Диалоговая площадка, приуроченная ко Дню народного единства, прошла в районном историко-краеведческом музее

Диалоговая площадка, приуроченная ко Дню народного единства, прошла в районном историко-краеведческом музее. Спикером выступила Снежанна…

2 дня ago

Единство традиций, юности и созидания: учащиеся СШ № 2 г.Сенно пополнили ряды БРПО и БРСМ

Единство традиций, юности и созидания  В преддверии одного из главных государственных праздников – Дня народного…

2 дня ago