Рашэннем афіцэрскага сходу аддзела ўнутраных спраў райвыканкама ў гонар Аляксея Сінкевіча заснаваны пераходны прыз.

Нагадаем, 5 верасня 1964 года ўчастковы ўпаўнаважаны Сенненскага раённага аддзялення міліцыі, старшы лейтэнант А.А. Сінкевіч пры затрыманні ў вёсцы Асінаўка асабліва небяспечнага злачынцы загінуў. Па рашэнні Вярхоўнага Савета БССР ён быў узнагароджаны пасмяротна ордэнам Чырвонай Зоркі. Не забыліся на подзвіг земляка сенненцы. Адна з вуліц раённага цэнтра названа ў гонар Сінкевіча. На будынку РАУС, як напамін аб подзвігу міліцыянера, устаноўлена мемарыяльная дошка. Аляксей Сінкевіч навечна залічаны ў спіс супрацоўнікаў Сенненскага аддзела ўнутраных спраў.
І вось новае сведчанне аб прызнанні заслуг. І не толькі Аляксея Сінкевіча. Як падкрэсліў Сяргей Савік, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні, прыз заснаваны ў гонар усіх супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў у мірны і ваенны час. Прыз будзе ўручацца ў трох намінацыях. Міліцыянерам старшага, сярэдняга, радавога і малодшага кіраўнічага складу за высокую эфектыўнасць узаемадзеяння аддзяленняў, служб і груп Сенненскага РАУС, за дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце па папярэджанні і раскрыцці злачынстваў, адміністрацыйных правапарушэнняў.
Першыя намінанты вызначаны на аператыўнай нарадзе, на якой былі падведзены вынікі работы аддзела за 2014 год. Імі сталі маёр міліцыі, старшы аператыўны дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі Юрый Саўлевіч; капітан, інспектар дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ Уладзімір Карповіч; старшы прапаршчык, міліцыянер-вадзіцель аператыўна-дзяжурнай службы Аляксандр Касацік.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
НА ЗДЫМКУ: намінанты пераходнага прыза імя Аляксея Сінкевіча.

admin

Recent Posts

«Неделя мобильности» проходит на Сенненщине

По инициативе Минприроды Республики Беларусь с 16 по 22 сентября 2025 года в стране проводится…

4 часа ago

В Сенненской СДЮШОР появился новый микроавтобус

В Сенненской СДЮШОР появился новый микроавтобус! Это стало возможным благодаря поддержке управления спорта и туризма…

4 часа ago

Для тельцов неделя пройдет в спокойном ритме: гороскоп с 16 по 21 сентября

Овен (21 марта — 20 апреля). В финансовых вопросах проявите терпение. Крупные траты отложите. Прошлые…

9 часов ago

Киш с курицей и грибами: жительница д. Рассвет Ольга Козлова поделилась любимым рецептом

Этот несладкий пирог с разнообразной начинкой и яично-сливочной заливкой готовят из рубленого теста. В рецепте,…

9 часов ago

Лукашенко накануне Дня народного единства вручает госнаграды

Президент Беларуси Александр Лукашенко вручает государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония проходит во…

9 часов ago

О выдаче повторных свидетельств пояснили в отделе загса Сенненского райисполкома

Часто в отдел загса Сенненского райисполкома граждане обращаются по вопросам получения повторных свидетельств о рождении,…

11 часов ago