Ставіцца да сваёй працы з адказнасцю і несці пазітыў у штодзённыя будні, менавіта гэта і закладвае ў аснову працы калектыў магазіна «ProЗапас» у Багушэўску.
Калі прайсціся па краме, разгледзіць гандлёвыя паліцы бліжэй, крыху пазнаёміцца з асартыментам, становіцца зразумела — такая назва нездарма. І тутэйшыя пакупнікі пацвярджаюць, што асартымент тут даволі шырокі. Прыцягваюць і прыемныя цэны, акцыі, зніжкі выхаднога дня, дзе тавары можна купіць дужа выгадна, вялікі выбар прадукцыі ўласнай вытворчасці. Значная частка прадукцыі пастаўляецца напрамую з вытворчых камбінатаў, а таму яна заўсёды вельмі свежая і мае добрыя спажывецкія якасці. На сённяшні дзень калектыў магазіна «ProЗапас» – гэта 6 чалавек: загадчык Крысціна Шлапакова, прадавец-касір Вольга Зылькова, аператар ЭВМ Валерыя Зяленя, фасоўшчык Іна Чарнова, прыбіральшчыца службовых памяшканняў Надзея Саксонава, грузчык Сяргей Трафімаў.
Прафесію прадаўца Крысціна Аляксандраўна выбрала невыпадкова. Аб ёй мая суразмоўца марыла яшчэ са школы. Скончыўшы політэхнічны ліцэй у Віцебску, прыйшла працаваць у Багушэўск. А калі вярнулася на ранейшае месца працы пасля дэкрэтнага адпачынку, літаральна праз год стала загадчыцай крамы. За гэты час тут многае змянілася. У прыватнасці, і сам магазін, і яго фармат. Зараз гэта сапраўдны супермаркет са сваёй канцэпцыяй, якая прыйшлася па душы многім багушэўцам.
З’яўленне такой крамы на месцы звыклага «Роднага кута» таксама невыпадкова. Справа ў тым, што філіялы гэтай сеткі ўжо ёсць у многіх гарадах. Вырашылі зрабіць яго і ў Багушэўску. І, як паказвае час, не дарма. Выручка значна вырасла, пацвярджаюць тут.
— Я заўсёды хаджу ў гэтую краму. Вельмі зручна: тут ёсць усё, што патрэбна, пачынаючы ад мясной і малочнай прадукцыі, заканчваючы кандытарскімі вырабамі, — кажа мясцовая жыхарка, Алёна Ляхоўская.
Гандлёвыя работнікі павінны валодаць такімі якасцямі, як ветлівасць, камунікабельнасць і стрэсаўстойлівасць, а таксама працаваць сумленна, з поўнай аддачай сіл. Толькі з такім падыходам будзе добры вынік, упэўнены тут. І калі прадавец прытрымліваецца такога прынцыпу, значыць, яму і працуецца лёгка.
А яшчэ, не будзе выніку без згуртаванай каманды. І калектыў «ProЗапас» найлепшы таму доказ. Галоўным вынікам працы работнікі магазіна лічаць кліентаў, якія вяртаюцца сюды зноў.
Ксенія КРУПСКАЯ.
Фота аўтара.
Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…
У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…
В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…
Выставка-ярмарка "Купальскае дрэва жыцця" войдет в число самых массовых и зрелищных мероприятий на празднике "Купалье"…
Об использовании цифровых технологий организациями в Витебской области в 2024 году В государственном статистическом наблюдении по…
Выпускные вечера проходят в учреждениях образования Сенненского района. С окончанием важного этапа в жизни юношей…