В новом торговом формате работает магазин «ProЗапас» в Богушевске

Ставіцца да сваёй працы з адказнасцю і несці пазітыў у штодзённыя будні, менавіта гэта і закладвае ў аснову працы калектыў магазіна «ProЗапас» у Багушэўску.  

Калі прайсціся па краме, разгледзіць гандлёвыя паліцы бліжэй, крыху пазнаёміцца з асартыментам, становіцца зразумела — такая назва нездарма. І тутэйшыя пакупнікі пацвярджаюць, што асартымент тут даволі шырокі. Прыцягваюць і прыемныя цэны, акцыі, зніжкі выхаднога дня, дзе тавары можна купіць дужа выгадна, вялікі выбар прадукцыі ўласнай вытворчасці. Значная частка прадукцыі пастаўляецца напрамую з вытворчых камбінатаў,  а таму яна заўсёды вельмі свежая і мае добрыя спажывецкія якасці. На сённяшні дзень калектыў магазіна «ProЗапас» – гэта 6 чалавек: загадчык Крысціна Шлапакова, прадавец-касір Вольга Зылькова, аператар ЭВМ Валерыя Зяленя, фасоўшчык Іна Чарнова, прыбіральшчыца службовых памяшканняў Надзея Саксонава, грузчык Сяргей Трафімаў.

 Прафесію прадаўца Крысціна Аляксандраўна выбрала невыпадкова. Аб ёй мая суразмоўца марыла яшчэ са школы. Скончыўшы політэхнічны ліцэй у Віцебску, прыйшла працаваць у Багушэўск. А калі вярнулася на ранейшае месца працы пасля  дэкрэтнага адпачынку, літаральна праз год стала загадчыцай крамы. За гэты час тут многае змянілася. У прыватнасці, і сам магазін, і яго фармат. Зараз гэта сапраўдны супермаркет са сваёй канцэпцыяй, якая прыйшлася па душы многім багушэўцам.

 З’яўленне такой крамы на месцы звыклага «Роднага кута» таксама невыпадкова. Справа ў тым, што філіялы гэтай сеткі ўжо ёсць у многіх гарадах. Вырашылі зрабіць яго і ў Багушэўску. І, як паказвае час, не дарма. Выручка значна вырасла, пацвярджаюць тут.

 

— Я заўсёды хаджу ў гэтую краму. Вельмі зручна: тут ёсць усё, што патрэбна, пачынаючы ад мясной і малочнай прадукцыі, заканчваючы кандытарскімі вырабамі, — кажа мясцовая жыхарка, Алёна Ляхоўская.

 Гандлёвыя работнікі павінны валодаць такімі якасцямі, як ветлівасць, камунікабель­насць і стрэсаўстойлівасць, а таксама працаваць сумленна, з поўнай аддачай сіл. Толькі з такім падыходам будзе добры вынік, упэўнены тут. І калі прадавец прытрымліваецца такога прынцыпу, значыць, яму і працуецца лёгка.

А яшчэ, не будзе выніку без згуртаванай каманды. І калектыў «ProЗапас» найлепшы таму доказ. Галоўным вынікам працы работнікі магазіна лічаць кліентаў, якія вяртаюцца сюды зноў.

 Ксенія КРУПСКАЯ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Выпускники инженерных классов могут поступить в вузы без экзаменов, но есть нюанс

Выпускники инженерных классов при определенных условиях могут поступить в вузы без экзаменов. О нюансах рассказал…

10 часов ago

В Беларуси заготовлено около 60% трав первого укоса

Аграрии республики провели первый укос трав на площади 825,6 тыс. га, что эквивалентно 59,7% от…

11 часов ago

Держать высокую планку в труде — это не понаслышке знает Тамара Макух из Сенно

Только добрым словом сегодня вспоминают Тамару Макух в Сенненском районном центре гигиены и эпидемиологии, которая…

12 часов ago

Более 10 лет занята в сфере здравоохранения помощник врача общей практики УЗ «Сенненская ЦРБ» Екатерина Белоножко

Более 10 лет занята в сфере здравоохранения помощник врача общей практики УЗ «Сенненская ЦРБ» Екатерина…

15 часов ago

Поздравление руководства Сенненского района с Днем медицинских работников

Уважаемые работники и ветераны здравоохранения! Примите самые теплые и сердечные поздравления с профессиональным праздником —…

15 часов ago

В Беларуси увеличилось количество ДТП с участием диких животных

В Беларуси увеличилось количество ДТП с участием косули, кабана и лани. Об этом рассказал в пресс-центре БЕЛТА…

1 день ago