Финансово подкованы. Победителей районной олимпиады по финансовой грамотности поздравили с хорошим результатом

 Пераможцаў раённай алімпіяды па фінансавай граматнасці, якая праходзіла 21 кастрычніка ў школе №2 г. Сянна, на днях павіншавалі з добрым вынікам. Прадстаўнік ААТ “Беларусбанк”, намеснік дырэктара, начальніка аддзела рознічнага бізнесу ЦБУ №218 ААТ “ ААБ Беларусбанк” Злата Шацько ўручыла лаўрэатам памятныя дыпломы.

Дарэчы, такая алімпіяда праходзіць у нашай краіне ўжо трэці год запар па ініцыятыве Праўлення Нацыянальнага банка і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і лічыцца адным з самых маштабных мерапрыемстваў па павышэнню фінансавай граматнасці насельніцтва.

На гэты раз праверыць свае веды і эрудыцыю пажадалі каля 26 вучняў дзясятых і адзінаццатых класаў сярэдніх школ раёна. Пісьмовыя пытанні, па якіх штудзіравалі ўдзельнікаў, датычыліся банкаўскай справы, рынка каштоўных папер, страхавання,падаткаабкладання, дэнамінацыі і іншых тэм. За ходам правядзення алімпіяды сачыла кампетэнтнае журы, у склад якога таксама ўваходзіў прадстаўнік ААТ “ ААБ Беларусбанка”.

Па колькасці набраных балаў пазней былі вызначаны пераможцы. Пальма першынства аказалася ў вучня дзясятага класа школы №1 г. Сянна Паўла Конанава, адзінаццацікласніца той жа школы Вікторыя Рога атрымала дыплом за другое месца, трэцяй стала вучаніца дзясятага класа школы №2 г. Сянна Анастасія Вярцінская.    Вышэйназваныя школьнікі будуць прадстаўляць Сенненскі раён на абласным этапе алімпіяды, якая пройдзе ў Віцебску ў канцы лістапада.

Ганна КОРСАКАВА.

admin

Recent Posts

В рамках акции «Наши дети» спасатели Витебщины подготовили для воспитанников Богушевского социального пансионата «Лучезарный» насыщенную программу

Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…

3 часа ago

Абитуриенту: примерить форму правоохранителя

Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…

4 часа ago

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

4 часа ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

6 часов ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

8 часов ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

1 день ago