Сенненцы мелі магчымасць звярнуцца да народнага абранніка падчас “прамой тэлефоннай лініі” ці асабіста прыйсці на прыём грамадзян. За чатыры гадзіны на разгляд дэпутата паступіла сем зваротаў.
У чаканні першага заяўніка Анатоль Лукашоў абазначыў сваю пазіцыю. Галоўным для такіх прыёмаў з’яўляецца імкненне разабрацца ў кожным пастаўленым пытанні. Калі просьба, патрабаванне абгрунтаваныя, — аказаць чалавеку рэальнае садзеянне, канкрэтную дапамогу. Без валакіты, лішніх працэдур, у найкарацейшы тэрмін. У іншым выпадку абавязкова ўважліва выслухаць чалавека.
Большасць зваротаў датычылася сацыяльнай і камунальнай сферы. Так, пенсіянерка з в. Рулёўшчыны Беліцкага сельсавета прасіла садзейнічанне ў атрыманні 1 групы інваліднасці: пасля пералому шэйкі бядра жанчына часткова страціла рухомасць. Маладой маці з в.Пасад Багушэўскага сельсавета вось ужно некалькі месяцаў ніяк не выплацяць дапамогу ў сувязі з нараджэннем дзіця. Сваімі камунальнымі праблемамі падзяліліся з дэпутатам падчас “прамой лініі” жыхары шматпавярховых жылых дамоў №9 па вул. Каваленка і №8 па вул. Чырвоны Кастрычнік, што ў райцэнтры. У первым выпадку людзі скардзіліся на птушак, якія перыядычна трапляюць у вентыляцыйныя шахты, на разбітыя вокны ў пад’ездзе, адсутнасць адмосткі. У другім доме праблемы з падачай гарачай вады.
А вось зварот пенсіянера з вул. К.Маркса патрабуе рашэння на заканаўчым узроўні. Мужчына прасіў вярнуць адмененую раней 50-працэнтную зніжку на ўплату дзяржаўнай пошліны за допуск да ўдзелу ў дарожным руху для транспартных сродкаў, якія належаць пенсіянерам па ўзросце.
Капітальны рамонт дома №6 па вуліцы Касманаўтаў абярнуўся для яго жыхаркі патопам. За час рамонту даху кватэру Т. Шыбекі неаднаразова залівала ападкамі, што прывяло да аварыйнага стану столі, не кажучы ўжо пра залітыя шпалеры, ўздутую падлогу, пашкоджаную электраправодку. Большасць пашкоджанняў гаспадыня выправіла ўласнымі сіламі, акрамя столі. Як палумачыў дырэктар УП ЖКГ Аляксандр Арцюх, які прысутнічаў на прыёме грамадзян, на дадзены момант праведзены работы па ўмацаванні столі, у гэтым месяцы ўсе работы будуць завершаны.
В. Шэйма ў малую залу для пасяджэнняў, дзе праходзіў прыём грамадзян, патрапіць не змог. Мужчына інвалід першай групы, рухаецца толькі на калясцы. Анатоль Лукашоў без размоў спусціўся на першы паверх райвыканкама, каб сустрэцца з заяўнікам. Спадар Шэйма на Сенненшчыны знаная асоба. Шмат гадоў прысвяціў сельскай гаспадарцы, стаяў на чале сельгаспрадпрыемства, кіраваў сельсаветам. У сувязі з хваробай пенсіянер страціў абедзве нагі, зараз пачалі падводзіць рукі — не хапае сіл, каб упраўляць ручным інвалідным крэслам. На прыём В.Шэйма прыйшоў, каб прасіць дэпутата дапамагчы з набыццём каляскі з электрапрывадам. Анатоль Лукашоў увайшоў у становішча пенсіянера і паабяцаў паспрыяць вырашэнню праблемы інваліда ў станоўчы бок.
Па выніках сустрэчы Анатоль Іванавіч засведчыў, што большасць пытанняў, з якімі сенненцы звярталіся да яго, вырашальныя і дастаткова ў кароткія тэрміны. Канешне, вырашаць іх давядзецца перш за ўсё мясцовай уладзе. Пры гэтым важна своечасова рэагаваць на звароты і патрэбы людзей.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
На здымку: за размовай А.Лукашоў і В.Шэйма.
Фота аўтара.
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…
Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…
Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…
🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…
Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…
⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…