У раздзеле “Ішла вайна народная” гісторыка-дакументальнай хроніцы “Памяць” змешчана фатаграфія, на якой адлюстравана партызанская сям’я Рыдлеўскіх — Нічыпар Цярэнцьевіч і яго дочкі Вольга і Зінаіда. Унікальны кадр, можна сказаць, быў зроблены выпадкова, але стаў сусветна вядомым як сімвал непахіснасці Савецкай Беларусі. Сведкі аб гісторыі здымка і лёсе яго герояў захоўваюцца ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.
1942 год – перыяд узбуйнення Сенненскай партызанскай брыгады, атрады якой папаўняліся цэлымі сем’ямі. У гэты час з мястэчка Чарэя прыйшлі ў брыгаду і Рыдлеўскія.
Сям’я была вялікая: маці, бацька і шасцёра дзяцей. Маці рана памерла. Пасля яе смерці клопаты па выхаванні дзяцей ляглі на плечы Нічыпара Цярэнцьевіча. Спраўляцца з хатняй работай дапамагалі малодшыя дачушкі Зіна і Воля. Дзень 22 чэрвеня 1941 года яны сустрэлі ўтраіх: 56-гадовы Нічыпар Цярэнцьевіч, 17-гадовая Вольга і 15-гадовая Зінаіда. Старэйшыя дзеці Рыдлеўскіх да гэтага часу пакінулі бацькоўскі дом: Марыя жыла ў Гомелі, Соня – у Ягор’еўску, Аляксандр закончыў школу і паступіў у Арлоўскае бранятанкавае вучылішча, Уладзімір служыў у арміі.
Першага ліпеня ў Чарэю ўварваліся немцы. У жніўні 1941 года ў Чарэю прыбыў муж старэйшай сястры Марыі – Яўген Бродскі. Ён ўстанавіў сувязі з вайскоўцамі, якія апынуліся на акупаванай тэрыторыі. Вольга і Зінаіда выконвалі яго даручэнні як сувязныя. Запіскі для партызанам дзяўчыны пакідалі ва ўмоўным месцы: пад камень ці ў дупле дрэва. У снежні 1942 года пасля знішчэння народнымі мсціўцамі мясцовага нямецкага гарнізона сям’я перайшла ў партызанскі атрад. Нічыпар Цярэнцьевіч стаў ад’ютантам намесніка камандзіра Сенненскай партызанскай брыгады Віцебскага злучэння. Старэйшая дачка Вольга — медсястрой у атрадзе імя Кутузава, а малодшая Зіна – радавым байцом. На іх ліку нямала партызанскіх аперацый. Аднак фотааб’ектыў занатаваў сям’ю Рыдлеўскіх не ў баявых абставінах.
…Быў канец чэрвеня 1944 года. Пасля двух гадоў, праведзеных у партызанскім атрадзе, Нічыпар Цярэнцьевіч з дачкамі вярнуліся ў родную вёску. Але сваёй хаты яны не засталі, яе спалілі фашысты. Змучаныя выпрабаваннямі вайны, яны моўчкі стаялі на папялішчы, разважаючы пра далейшы лёс.
З. Н. Рыдлеўская
Зінаіда Нічыпараўна ўспамінала: “У той дзень па вуліцы праязджала “палутарка” з савецкімі салдатамі. Раптам з яе выскаквае малады чалавек з фотаапаратам на плячы і просіць нас усміхнуцца. Некалькі секунд, і ён ужо запісвае наш адрас, а потым заскоквае ў машыну, здымае пілотку і махае: “Да сустрэчы! Да Перамогі!” Гэта быў ваенны фотакарэспандэнт армейскай газеты “Знішчым ворага!” 5-й Арміі Аляксандр Станавоў.
Словы выпадковага знаёмца аказаліся прароцкімі. Ён адшукаў яе пасля вайны, а потым заўсёды наведваў яе сям’ю, рабіў новыя фотаздымкі. З аўтарам гістарычнага фотаздымка Зінаіду Рыдлеўскую звязала шматгадовае сяброўства. Пасля вайны Аляксандр Станавоў працаваў фотакорам у часопісе “Савецкая жанчына”, стаў заслужаным работнікам культуры РСФСР.
Атрымаўшы адукацыю настаўніка, Зінаіда Нічыпараўна выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Барысаўскага раёна. У 1973 годзе ёй прысвоілі званне “Заслужаны настаўнік БССР”. Заўсёды з усмешкай, з душэўнай цеплынёй і аптымізмам – такой яе запомнілі былыя вучні. Многія пайшлі па яе шляху і таксама сталі настаўнікамі.
Здымак сям’і Рыдлеўскіх абышоў усе газеты свету. Копіі яго Зінаіда Нічыпараўна, будучы дэлегатам VI Сусветнага кангрэса жанчын у Празе, распаўсюджвала сярод удзельніц форума як сімвал барацьбы савецкіх сем’яў у гады вайны. Адну з іх яна паднесла Валянціне Церашковай, якая ўзначальвала дэлегацыю жанчын СССР на кангрэсе. Узамен першая жанчына-касманаўт падарыла ёй свой фотаздымак у касмічным скафандры.
Падчас форуму Зінаіда Рыдлеўская ўдзельнічала ў рабоце камісіі “Жанчына і сям’я”, выступала на мітынгу ў вёсцы Лідзіцэ, якая раздзяліла лёс Хатыні. У сваім выступленні беларуская партызанка гаварыла аб тым, як важна захаваць мір, расказвала аб трагедыі нашага народа ў гады ваеннага ліхалецця. Пасля кангрэса былі сустрэчы, выступленні ў працоўных калектывах, школах. У кожнай былая партызанка заўсёды заклікала памятаць аб подзвігах народа і перадаваць наступным пакаленням працавітасць, мужнасць і любоў да роднай Беларусі.
Падрыхтавала Вольга БАНДАРЭВІЧ.
Вся трудовая деятельность и жизнь в целом Галины Даниловой, учителя начальных классов Белицкой СШ, связана…
Сегодня, 12 июля, местами по западу и в крайних северо-восточных районах республики ожидаются грозы. МЧС…
В вузах Беларуси стартует основной прием документов от абитуриентов, сообщает БЕЛТА. Прием документов на бюджет…
В первом туре XXXIV Международного конкурса исполнителей эстрадной песни "Витебск" 14 участников представят мировые хиты.…
Глава государства Александр Лукашенко 11 июля заслушал телефонные доклады министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского…
Разный подход в вопросах благоустройства не мешает Николаю Городецкому и Наталье Григорьевой из д. Моссоры…