На азёрах Ордышава, Дзевінскае, Стрэшна землекарыстальнікамі, якія маюць паблізу вадаёмаў зямельныя ўчасткі, з парушэннем заканадаўства ўстаноўлены агароджы. Адпаведныя прадпісанні пракуратурай раёна на іх адрас будуць накіраваны ў бліжэйшы час.
Маніторынг водных аб’ектаў на тэрыторыі раёна пракуратура правяла сумесна са спецыялістамі Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Пад увагу бралася выкананне забарон і абмежаванняў, накіраваных на правядзенне гаспадарчай і іншай дзейнасці ў прыбярэжных палосах водных аб’ектаў.
У адпаведнасці з патрабаваннем арт. 54 Воднага кодэкса ў прыбярэжных палосах не дапускаецца ўзвядзенне агародж зямельных участкаў на адлегласці менш за 5 метраў па гарызанталі ад берагавой лініі. Выключэнне складаюць участкі, якія выкарыстоўваюцца для ўзвядзення і абслугоўвання водазаборных збудаванняў, аб’ектаў унутранага воднага транспарту, энергетыкі, рыбаводных гаспадарак, аб’ектаў лячэбна-аздараўленчага прызначэння, эксплуатацыя якіх непасрэдна звязана з выкарыстаннем паверхневых вод азёр і вадаёмаў, падкрэслівае Станіслаў Падалінскі, памочнік пракурора Сенненскага раёна.
Выпускники инженерных классов при определенных условиях могут поступить в вузы без экзаменов. О нюансах рассказал…
Аграрии республики провели первый укос трав на площади 825,6 тыс. га, что эквивалентно 59,7% от…
Только добрым словом сегодня вспоминают Тамару Макух в Сенненском районном центре гигиены и эпидемиологии, которая…
Более 10 лет занята в сфере здравоохранения помощник врача общей практики УЗ «Сенненская ЦРБ» Екатерина…
Уважаемые работники и ветераны здравоохранения! Примите самые теплые и сердечные поздравления с профессиональным праздником —…
В Беларуси увеличилось количество ДТП с участием косули, кабана и лани. Об этом рассказал в пресс-центре БЕЛТА…