Мерапрыемства штогод арганізуецца аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ў рамках школьнай спартакіяды. Насельнікамі палатачнага гарадка, што размясціўся ў маляўнічым сасновым лесе паблізу в.Навасёлкі Ходцаўскага сельсавета, сталі каманды з 12 школ раёна.
Замест ложка — спальны мяшок, замест газавай пліты — вогнішча, замест тэлевізара — песні пад гітару… У такіх спартанскіх умовах падлеткам і суправаджаючым іх педагогам давялося жыць некалькі дзён. Праўда, сумаваць па здабытках цывілізацыі юным турыстам не было калі. Кожны дзень распісаны па хвілінах. У праграме турзлёту — спаборніцтвы па турыстычна-прыкладным шматбор’і, спартыўным арыентаванні, конкурсы сценгазет і візітовак каманд, юных краязнаўцаў, на лепшую арганізацыю турыстычнага быту. Варта адзначыць, што да афармлення тэрыторыі каманды падышлі крэатыўна. Да прыкладу, Ходцаўская школа ператварыла свой бівак у сялянскі падворак. Не скупіліся каманды на каляровыя флажкі, стужкі, рознага кшталту інсталяцыі.
Падтрымаць школьнікаў перад стартам у палатачны лагер завітала намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна. У сваім вітальным звароце яна пажадала ўдзельнікам годна трымаць званне турыста-сенненца.
На правілы бяспекі ў лесе скіравалі ўвагу юных сенненцаў прадстаўнікі службаў спецыяльнага прызначэння — начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Вольга Хацько і начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Грынжэўскі.
Пераможцы ў дзвюх узроставых групах прадставяць раён у наступным годзе на абласным турзлёце. Як адзначыла Ірына Грабнёва, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, сенненскія школьнікі дэманструюць неблагую турысцкую падрыхтоўку. Так, сёлета на абласных спаборніцтвах пераможцы леташняга раённага турзлёту — каманды Беліцкай і Багданаўскай школ — занялі 7 месца з 14, саступіўшы прадстаўнікам устаноў адукацыі, дзе створаны і дзейнічаюць цэнтры турызму. Беліцкая школа пацвердзіла сваё лідарства і на гэты раз. Другое месца па выніках раённага турзлёту — у Багушэўскай СШ № 1, трэцяе — у каманды СШ № 1 г. Сянно.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…
Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…
Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…
🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…
Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…
⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…