Прафесійная дзейнасць Тамары Саламеінай, участковага ўрача-тэрапеўта Багушэўскай раённай бальніцы, падпарадкавана служэнню людзям

Прафесійная дзейнасць Тамары Саламеінай падпарадкавана служэнню людзям. Яна — участковы ўрач-тэрапеўт Багушэўскай раённай бальніцы.
Стаць медыкам Тамара Леанідаўна марыла з дзяцінства і пасля заканчэння школы паступіла ў Віцебскі медінстытут. Яшчэ студэнткай пераканалася, што выбрала правільны шлях у жыцці, і медыцына — яе прызванне. Інтэрнатуру праходзіла ў адной з бальніц Магілёва, а па размеркаванні маладога спецыяліста накіравалі ўрачом-тэрапеўтам у Чавускую цэнтральную раённую бальніцу Магілёўскай вобласці. У 1986 годзе, пасля выбуху на Чарнобыльскай атамнай станцыі, Тамара Леанідаўна з сям’ёй вярнулася на радзіму ў Багушэўск. І вось ужо 30 гадоў доктар Саламеіна лечыць землякоў. На яе абслугоўванні — 1600 чалавек, у іх ліку жыхары 18 вёсак.
Праца ўчастковага ўрача-тэрапеўта складаецца з прыёма пацыентаў, наведвання хворых дома, працы з дакументацыяй, прафілактычнай работы, выездаў на вёску. Як адзначае Тамара Леанідаўна, тыя, хто думае, што ў медыкаў работы шмат толькі ў сезон вірусаў, памыляюцца. Колькасць пацыентаў ад пары года не залежыць, а значыць, працы хапае штодзень. Участковы ўрач-тэрапеўт рэгулярна наведвае ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў. Не пакідае па-за ўвагай хворых групы рызыкі: тых, хто перанёс інсульт, інфаркт, мае анкалагічныя захворванні, пацыентаў сталага ўзросту. Тамара Саламеіна з’яўляецца і старшынёй урачэбна-кансультацыйнай камісіі (УКК). І хаця ільвіная частка адказнай і вялікай работы схавана ад вачэй пацыентаў, між тым, і ў гэтым статусе Тамара Леанідаўна прымае непасрэдны ўдзел у лячэнні людзей. Так, праз УКК праводзіцца медыцынскі агляд пацыентаў і экспертыза часовай непрацаздольнасці, афармленне дакументаў на медыка-рэабілітацыйную экспертную камісію (МРЭК) і г.д.
Медыкі невыпадкова займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў спісе прафесій з рызыкай «выгарання». Ім даводзіцца пастаянна ўзаемадзейнічаць з хворымі пацыентамі, і да кожнага трэба знайсці падыход.
Сёлета за добрасумленную працу Тамара Саламеіна занесена на раённую Дошку гонару. Як лічыць доктар, ніякімі выдатнымі якасцямі яна не валодае, як не валодае сакрэтамі таго, як стаць лепшым па прафесіі.
— Тут усё проста, — гаворыць яна, — да пацыентаў я імкнуся адносіцца так, як хацела б, каб іншыя ставіліся да мяне. Сябе ні ў якай іншай дзейнасці, акрамя медыцыны, не ўяўляю. Мне падабаецца тое, чым я займаюся.

Яе пачуццё адказнасці, уважлівасць да любых дробязяў, нарэшце, шчырасць цэняць пацыенты. На ўчастку, дзе працуе Тамара Саламеіна, назіраецца тэндэнцыя стабілізацыі дэмаграфічных паказчыкаў, зніжэнне выпадкаў смяротнасці ад знешніх прычын, захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, змяншэнне колькасці выдачы і працягу лістоў часовай непрацаздольнасці.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

admin

Recent Posts

«Работает неплохо». Александр Лукашенко оценил деятельность белорусского парламента

Президент Беларуси Александр Лукашенко, принимая с докладом председателя Палаты представителей Национального собрания Игоря Сергеенко, оценил…

20 минут ago

Фильм «Черный замок» по мотивам романа Короткевича представили в Вене

 В Вене состоялся показ художественного фильма "Черный замок" по мотивам романа белорусского писателя Владимира Короткевича. …

1 день ago

Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику

Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику. Беларусь и Мексика планируют расширить взаимный экспорт…

1 день ago

Мужской характер и командная сплоченность

Мужской характер и командная сплоченность - именно эти качества определяют стиль работы дружного коллектива ПС…

1 день ago

Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона

Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона. Работая слесарем Сенненского РГС (филиал…

1 день ago

Юные сенненцы открывают для себя мир экологии

В рамках участия в районном проекте по экологическому воспитанию на территории детского сада №3 г.…

2 дня ago