На Сенненщине начали сев ранних яровых зерновых культур

 

На Сенненшчыне пачалі сяўбу ранніх яравых зерневых культур. Першымі на палеткі пасяўныя агрэгаты вывелі механізатары Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі і ААТ “Студзёнка”.

Згодна з аператыўнымі данымі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама на ўчарашні дзень у раёне было засеяна 52 га. Большасць сельгасарганізацый уносяць таксама мінеральныя ўгнаенні, вядуць падрыхтоўку глебы да сяўбы.

 — Так рана вясной мы ніколі яшчэ палявыя работы не пачыналі. Але надвор’е мяняецца, сёлета на палетках мала вільгаці і яна катастрафічна хутка выпараецца. Так што з работамі трэба спяшацца, — лічыць Андрэй Дзядушка, галоўны аграном ААТ “Студзёнка”, з якім мы сустрэліся на полі непадалёк ад вёскі Стрыгі. Менавіта тут, на палетках, дзе пераважаюць лёгкія глебы, і сканцэнтрыравана сельскагаспадарчая тэхніка арганізацыі.

  Першыя гектары яравой сяўбы на свой рахунак запісаў Сяргей Пагарэльскі. Ён адзін з самых вопытных механізатараў сельгасарганізацыі і штатны сеяльшчык. Яго Беларус 2112 як заўжды, агрэгатаваны сеялкай Лемкен.

 — Сеем, а па прагнозах увесь наступны тыдзень абяцаюць ноччу замаразкі. Зразумела, толькі што высеянаму  зерню, яны не пашкодзяць. А калі  марозы вернуцца пасля ўсходаў? — не ўтрымаўся ён.

 Яшчэ адзін Сяргей  — Шубка — падвозіць і загружае ў сеялку зернясумесь аўсу і пялюшкі. Для яго, праўда, гэта часовы занятак. Асноўнай спецыялізацыяй маладога механізатара сёлета стане ўнясенне арганічных угнаенняў. Імі трэба заправіць як мага больш  палёў, унесці ўсё што назапашана. Каб атрымаць добры ўраджай, адных мінеральных угнаенняў недастаткова. Асабліва востра ў арганізацыі адчуваецца недахоп азотных. Ёсць невялікая колькасць карбаміду, які ўжо ўносіцца пад пасевы азімай пшаніцы. Работу даверылі Андрэю Гайдукову, механізатару, камандзіраванаму ў ААТ “Студзёнка” з Сенненскага ПМС.

 — Лепш бы падкарміць пасевы вадкімі азотнымі ўгнаеннямі, эфектыўнасць іх уздзеяння больш высокая, ды і “Дзвіну” можна было б задзейнічаць, — разважае Андрэй Дзядушка, пакуль мы кіруемся на поле за Марцінаўкай. Тут акраз працуе памочнік з горада. Пасевы толькі-толькі пачынаюць зелянець, аднак па палетках трактару з раскідвальнікам цвёрдых мінеральных угнаенняў не ўсюды ўдаецца прайсці.

 — Толькі не лезь на нізкія месцы, — просіць аграном механізатара. — Прайдзіся па ўзгорках. З’явіцца КАС, які абяцаюць вось-вось завезці, пусцім “Дзвіну”.

 Сенненскія палеткі неаднародныя па сваёй структуры. Тым не менш, спецыялісты райсельгасхарча рэкамендуюць пачынаць работы ўсім гаспадаркам. Што гэта магчыма, сведчыць і ход палявых работ у ВДМС, частка зямель якой раскінулася  вакол Багданаўскага возера.

 Аляксандр ІЎЕЎ.

admin

Recent Posts

«Что случилось на границе? Поляки чудят?» Лукашенко принял с докладом председателя ГТК

Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом председателя Государственного таможенного комитета Владимира Орловского, передает корреспондент…

9 минут ago

ФОТОФАКТ: Легкоатлетический пробег памяти П.М.Машерова собрал любителей спорта в Сенно в 37 раз

Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…

21 час ago

Минобороны: Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению прозрачности учений «Запад-2025»

Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…

21 час ago

Лукашенко про секрет успешного лидера: я безмерно уважаю и люблю свой народ, работаю, а не властвую

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью российскому журналу "Разведчик" ответил на вопрос, в чем секрет…

22 часа ago