Председатель Витебского областного Совета депутатов Владимир Терентьев побывал на новогоднем утреннике в Сенненской школе-интернате

На днях у Сенненскай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот, і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, пабываў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.

 Уладзімір Уладзіміравіч уручыў дырэктару ўстановы Леаніду Казлову сертыфікат, які дазволіў школе набыць мэблю, бытавую тэхніку, што, безумоўна, палепшыць умовы пражывання інтэрнатаўцаў.

 Адначасова з дзяржаўнай службовай асобай школу ў той дзень наведала Вольга Радзецкая, памочнік дырэктара ААТ “ПрыватЛізінг”. І таксама з падарункамі.

 Кантакты Сенненскай школы-інтэрната і фінансавай ўстановы носяць доўгатэрміновы характар. На працягу двух апошніх гадоў “ПрыватЛізінг” “збірае” выпускнікоў навучальнай установы ў жыццё. Акрамя нейкіх рэчаў, адзення, што неабходны ў паўсядзённым побыце, сіроты атрымліваюць банкаўскія карткі з залічанай на іх некаторай сумай.

 — Справа не толькі ў фінансавай падтрымцы. Дзеці вучацца распараджацца грашыма, карыстацца сучасным плацёжным сродкам. Так, здараюцца памылкі, страты. Аднак гэта стане для іх навукай на будучае, — лічыць Вольга Радзецкая.

 Для гасцей арганізавалі невялікую экскурсію па школе, каб паказаць, як і чым жывуць дзеці, клопат пра ўтрыманне якіх на сябе ўзяла дзяржава і грамадства. Маршрут пралёг па спальных памяшканнях, вучэбных класах, майстэрнях, выставах, дзе сабрана,  не пабаюся гэтага выразу, таварная прадукцыя, вырабленая рукамі дзяцей. Вырабы сталярныя і швейныя,  сувеніры запатрабаваны на рознага кшталту выставах, ярмарках, рэалізуюцца нярэдка пад заказ, бо зроблены на добрым прафесійным узроўні. Большасць выпускнікоў школы-інтэрната атрымліваюць разам з атэстатам аб сярэдняй адукацыі і дыплом, яки дазваляе працаваць на вытворчасці па спецыяльнасці столярам, швачкай. Рэалізаваць праект па прафпадрыхтоўцы ўдалося ў тым ліку з дапамогай фундатараў.

 Магчымасці інтэрната запатрабаваны сенненскімі школамі. Пачатковую прафесійную падрыхтоўку тут з сёлетняга навучальнага года праходзяць і іх старшакласнікі. А вось інтэрнатаўцы з задавальненнем наведваюць дзіцячую школу мастацтваў, фізкультурна-спартыўны комплекс, Дом рамёстваў, што знаходзяцца ў райцэнтры. Нават тыя, хто ў Сенненскую школу-інтэрнат трапілі адносна нядаўна з Дзісны і Вялікіх Лётцаў.

 — Такое “ўзаемапранікненне” на руку выхаваўчаму працэсу. Дзеці павінны вучыцца не толькі браць, але і аддаваць, вучыцца жыць у соцыуме, — лічыць Зоя Фаміна, намеснік старшыні райвыканкама. Яна часты госць у школе-інтэрнаце. А ў гэтыя пераднавагоднія дні бывае ледзь не штодня. Сустракае разам з кіраўніцтвам установы тых, хто прыехаў падзяліцца з дзецьмі сваёй дабрынёй, цеплынёй свайго сэрца.

 Новы год, Каляды – гэта традыцыйныя святы, у якіх шмат старажытнай, глыбокай абрадавасці. Таму гасцей школы-інтэрната абавязкова  знаёмяць з такім брэндавым праектам як “Беларуская хатка”, інтэрнатаўскім Дамавёнкам, запросяць ад шчырага сэрца ў карагод.

 — Першых гасцей у школе-інтэрнаце сёлета мы сустракалі яшчэ 22 снежня, — расказаў Леанід Казлоў. – Для школы, дзяцей такія візіты вельмі патрэбны. Пакрыўджаныя аднойчы лёсам, павінны паверыць, што ў гэтым жыцці ёсць справядлівасць, ёсць людзі, якія гатовы іх падтрымаць і дапамагчы.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

 Фота аўтара.

 

 

 

admin

Recent Posts

В период с 1 по 4 мая спасатели Сенненского РОЧС усилят работу по обследованию жилищного фонда граждан на территории района

В период с 1 по 4 мая спасатели Сенненского РОЧС усилят работу по обследованию жилищного…

5 часов ago

В Витебске в Летнем амфитеатре проходит чествование лауреатов почетного звания «Человек года Витебщины»

Сегодня в Витебске в Летнем амфитеатре проходит чествование лауреатов почетного звания «Человек года Витебщины». Среди…

7 часов ago

С 3 по 7 июня в Минске пройдет Белорусская агропромышленная неделя

С 3 по 7 июня 2025 года в рамках Белорусской агропромышленной недели в Минске пройдут Международные специализированные…

8 часов ago

В Сенно — акцент на красоту

Красоту городу создают цветы. Первыми порадовали своим цветением жителей и гостей райцентра тюльпаны. Сотрудники РУП…

9 часов ago

Сенно отметит День труда насыщенной праздничной программой

Сенно отметит День труда насыщенной праздничной программой. Мероприятия начнутся 1 мая в 10.00 праздничной тематической…

10 часов ago

«Вместе мы — мощнейшая сила. И нас никогда не победить!» Полное выступление Лукашенко на союзном форуме в Волгограде

Выступление Президента Беларуси Александра Лукашенко на международном патриотическом форуме Союзного государства "Великое наследие - общее…

13 часов ago