Сапраўдныя мастацкія цуды стварае, напрыклад, Анастасія Лісоўская. Ад карцін, вышытых рукамі майстрыхі, цяжка адвесці вочы. Азы вышыўкі дзяўчына пераняла ад бабулі. Потым, калі вучылася ў школе, працягвала ўдаскальвацца ў гэтай справе і дасягнула значных поспехаў. У мінулым годзе ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі была арганізавана персанальная выстава Анастасіі Лісоўскай, дзе ўсе жадаючыя маглі палюбавацца яе вышыванымі карцінамі.
Але таленавіты чалавек не можа быць таленавітым у чымсьці адным. Творчасць Анастасіі — яскравы прыклад гэтаму. Удаюцца ёй і работы з бісера (бранзалеты, кулоны і іншыя). А шые Насця проста прафесійна: раней працавала швачкай на адным з віцебскіх прадпрыемстваў. У аддзяленні дзяўчына занята ў вытворчых майстэрнях «Крэатыўны падарунак» і «Майстрыха», дзе рэчы вырабляюць на продаж.
«Наша Насця — майстрыха на ўсе рукі. Да таго ж яна вельмі творчая асоба, добры, спагадлівы і адказны чалавек, любіць дзяцей, добрая гаспадыня»,— гаворыць пра дзяўчыну загадчыца аддзялення дзённага знаходжання Таццяна Манкевіч.
Прыкладам для пераймання могуць служыць і адносіны Анастасіі да свайго здароўя. Акрамя таго, што яна займаецца на трэнажорах у аддзяленні, прыхільніца здаровага ладу жыцця з’яўляецца актыўнай удзельніцай фітнес-групы, заняткі ў якой падтрымліваюць не толькі фізічнае здароўе, але і даюць зарад добрага настрою і пазітыўных адносін да навакольнага свету. А гэта вельмі патрэбна кожнаму чалавеку, лічыць Анастасія Лісоўская.
Таццяна Буракова.
На здымку: наведвальніца аддзялення дзённага наведвання Анастасія Лісоўская.
Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…
Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…
Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…
В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…
Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…