На працягу пяці гадоў раённыя бібліятэкары з дапамогай перасоўнай бібліятэкі маюць магчымасць абслугоўваць жыхароў аддаленых населеных пунктаў. Правядзенне ў гэтых вёсках свята кнігі і ўшанавання лепшых чытачоў стала добрай традыцыяй.

Нядаўна такое мерапрыемства пад назвай «Мудрасці жыцця вучыцеся ў кніг» прайшло ў в.Алёхнава Студзёнкаўскага сельсавета. Сюды таксама былі запрошаны чытачы з вёсак Шынкава і Зямковічы, якіх арганізатары свята прывезлі на сваім аўтобусе.
Перад пачаткам дзейства ў імправізаванай глядзельнай зале адбылася гутарка старшыні Студзёнкаўскага сельвыканкама Алега Барыткі з вяскоўцамі. Кіраўнік мясцовай улады скарыстаў гэту сустрэчу, каб запрасіць сяльчан з усімі праблемамі і пытаннямі ісці прама ў савет, дзе, як запэўніў Алег Пятровіч, заўсёды падтрымаюць і дапамогуць.
Свята прынесла шмат станоўчых эмоцый, падарыла добры настрой. А сабраліся на яго сапраўды адданыя кнізе людзі. Прагучалі прозвішчы ўсіх актыўных чытачоў. Шмат мастацкай літаратуры чытае Вольга Шурмялёва, якая, як старэйшына в.Алёхнава, дапамагла супрацоўнікам раённай бібліятэкі ў арганізацыі свята. Інтарэс да чытання Вольга Пятроўна прывівае і сваім дзецям. «Нам года не беда, коль душа молода» — гэтыя словы можна сказаць пра Ганну Платонаўну Беляшову, якой заставацца маладой дапамагаюць кнігі.
У кожны прыезд перасоўнай бібліятэкі больш за 30 кніг бярэ пенсіянерка і заўзятая чытачка Зоя Фёдараўна Зубец. Цікава, што сярод актыўных кнігалюбаў ёсць і мнагадзетныя маці. Любоў Уладзіміраўна Шурмялёва вырасціла і выхавала шасцёра дзяцей, мае 15 унукаў, самая малодшая з якіх, як і бабуля, аматарка чытання.
Ёсць сярод вясковых аматараў мастацкай літаратуры і сямейныя пары. Напрыклад, Святлана і Уладзімір Хадановічы. Святлана Сяргееўна знаёмая з бібліятэчнай і клубнай справай не па чутках. Калісьці жанчына сама працавала загадчыцай клуба.
На свята да вяскоўцаў завітаў даўні сябар Сенненскай раённай бібліятэкі Мікалай Траццякоў, вядомы расійскі паэт, член Саюза пісьменнікаў Расіі, член-карэспандэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў, кандыдат тэхнічных навук, аўтар шэрагу зборнікаў вершаў, многія з якіх прысвечаны Беларусі. Мікалай Афанасьевіч прачытаў некалькі сваіх твораў і выканаў песню, напісаную на словы яго вершаў.
Запрошаныя на мерапрыемства жыхары вёсак з задавальненнем прынялі ўдзел у музычнай гульні-жарце «Чытанне думак». Цудоўныя песні і прыпеўкі прагучалі для ўдзельнікаў свята ў выкананні самадзейных артыстаў Раісы Усціновіч, Аляксандра Васілёнка, Ларысы Пагарэльскай, Святланы Бянцяй.
Таццяна Буракова.

admin

Recent Posts

В Беларуси с 1 ноября выросли размеры государственной адресной социальной помощи

В Беларуси c 1 ноября будут действовать новые размеры государственной адресной социальной помощи, сообщили БЕЛТА…

2 часа ago

Лукашенко утвердил важнейшие прогнозные параметры развития Беларуси на 2026 год

Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 ноября подписал указ №385, которым утверждены важнейшие прогнозные параметры развития…

2 часа ago

Почетных грамот райисполкома удостоены сенненки

Почетной грамотой районного исполнительного комитета за многолетний добросовестный труд, активное участие в ветеранском движении Сенненского…

4 часа ago

Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей

 Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…

1 день ago

Несколько ботанических памятников природы преобразовано в Беларуси

В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…

1 день ago

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

 На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…

1 день ago