Сям’я з г.п. Багушэўск стала “Уладарамі сяла” на Сенненшчыне

 На мінулым тыдні пры падтрымцы і актыўным садзейнічанні райвыканкама прайшоў раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», які непасрэдна арганізавалі і правялі райкам ГА «БРСМ» і аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі. Удзельнікі мерапрыемства сабраліся ва ўтульным двары Багушэўскай санаторнай школы-інтэрната, каб вызначыць лепшую маладую сельскую сям’ю.

У конкурсе паказалі свае ўменні, спрыт і майстэрства Мікалай і Галіна Качэгіны са Студзёнкаўскага сельсавета, Сяргей і Аксана Цяцюевы з Багушэўска, Мікалай і Вольга Броўка з Какоўчынскага, Віталь і Анастасія Лагун з Нямойтаўскага, Аляксандр і Аксана Калымага з Беліцкага, Арцём і Наталля Міцкевічы з Ходцаўскага, Сяргей і Дзіна Машкей з Машканскага сельсаветаў.

Пра сябе ўдзельнікі расказалі ў першым конкурсе —  візітнай картцы «Вітаем па-беларуску». Разам з бацькамі на сцэну падняліся дзеці, у тым ліку з мнагадзетных сямей  Качэгіных і Машкей.

Канкурсанты стараліся паказаць сябе ва ўсёй красе, а гледачы падтрымлівалі іх дружнымі апладысментамі. Сямейны стаж большасці ўдзельнікаў невялікі, але яны працягваюць традыцыі сем’яў, у якіх выраслі,  закладваюць новыя.

Напрыклад, Аляксандр і Аксана Калымага прывезлі «сундучок» з сямейнымі рэліквіямі, якія збіраюцца перадаць дачцэ Анастасіі, калі яна стане дарослай. Прыемна ўразіла і парадавала гледачоў і журы цудоўным выкананнем прыпевак Наталля Міцкевіч. Маці дапамагала спяваць дачка Таіса. Пад бурныя апладысменты пацалункам скончылі сваё выступленне Мікалай і Галіна Качэгіны. Адным словам, было бачна, што ўдзельнікі падрыхтаваліся добра і збіраюцца ўсур’ёз змагацца за званне «Уладар сяла».

Наступны іспыт называўся «Па дровы». Спачатку мужы і жонкі гэтыя дровы пілавалі, прычым на хуткасць. Да таго ж, распілаваць бервяно трэба было роўненька і на тры аднолькавыя часткі. За неахайнасць у рабоце налічваліся штрафныя балы. Потым мужчыны дровы секлі, а жанчыны складвалі ў касцёр (поленницу). У гэтым, бадай самым складаным конкурсе «нарыхтоўшчыкі дроў» не асарамаціліся: гледачы, балельшчыкі і журы пераканаліся, што перад імі сапраўдныя вясковыя жыхары.

       Складаным, асабліва для жанчын, быў  конкурс «Святочны воз»: муж запрагаў каня, а яго палавіна — распрагала. Не ўсім, скажам шчыра, удалося выканаць заданне так, каб не было ні сучка ні задзірынкі. Сапраўднымі знаўцамі справы паказалі сябе сем’і Цяцюевых, Міцкевічаў і Машкей.

Конкурс «Зжатая паласа» выявіў самых спрытных гаспадынь-працаўніц. Лепшай была Аксана Калымага, якая за свой сноп атрымала «10» балаў.

Як кажуць,  да часу, аказаўся конкурс «Бульбашы», бо якраз час капаць, сартаваць і класці на захаванне наш другі хлеб. У спаборніцтве перамаглі самыя хуткія ў перабіранні бульбы.

«Сямейныя прысмакі» — так называўся конкурс, у якім сямейныя пары вынеслі на суд журы сваю фірменную страву нацыянальнай кухні.

     На імправізаваных сялянскіх падворках канкурсанты прадставілі «Дасягненні сямейнай гаспадаркі» — такую назву насіў апошні конкурс мерапрыемства, у час якога саіскальнікі звання «Уладар сяла» арганізавалі выставы-прэзентацыі сямейнай творчасці. Жанчыны аказаліся майстрыхамі на ўсе рукі: на выставах можна было бачыць і выпечку, і вышыўку, і вязанне…

Падвяла вынікі раённага этапа рэспубліканскага праекта «Уладар сяла» намеснік старшыні райвыканкама, старшыня журы Зоя Фаміна. Пераможцай была аб’яўлена сям’я з гарпасёлка.

    На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання старшыні сельвыканкамаў уручылі падарункі сямейным парам за ўдзел у конкурсе. А Сяргей і Аксана Цяцюевы атрымалі прыз за перамогу і ганаровыя стужкі з надпісам «Уладар сяла — 2014» з рук  Зоі Фаміной.

Сям’я з Багушэўска будзе прадстаўляць наш раён на абласным этапе сямейнага сельскагаспадарчага праекта. Чакаем з перамогай!

 Таццяна Буракова.

На здымках: сям’я Цяцюевых на конкурсе «Па дровы»;  візітную картку прадстаўляе сям’я Калымага; на сялянкім падворку рыхтуюцца да конкурсу; пераможцаў віншуе намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна.

 Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Члены Сенненской РО ОО «Белорусское общество инвалидов» посетили Центр безопасности МЧС в Витебске

Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…

13 часов ago

Игровая программа «Пионерское лето» собрала детей аг.Синегорское

Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…

14 часов ago

Лукашенко заслушал доклад министра обороны

Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…

15 часов ago

«Дефицита топлива нет». В «Белоруснефти» опровергли фейки о лимитах на бензин

Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…

17 часов ago

Медведь на пасеке! Что делать? Советы специалистов

В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…

20 часов ago

Велопробег, посвященный семье, собрал жителей аг.Мошканы

Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…

2 дня ago