Ко Дню пожарной службы возле Сенненского РОЧС открыли новый сквер

  Напярэдадні Дня пажарнай службы ў актавай зале Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адбылося ўрачыстае мерапрыемства.

   Адной з галоўных задач, якую ставяць перад сабой выратавальнікі, з’яўляецца дапамога насельніцтву пры пажарах  і  іншых надз­вычайных здарэннях. Ажыццяўляюць супрацоўнікі РАНС і дзяржаўны пажарны нагляд. Праводзяць праверкі домаўладанняў, прымаюць меры па недапушчэнні гібелі людзей у агні.

                101 — буйнейшая выратавальная служба ў Беларусі, адзначыў у сваім выступленні начальнік Сенненскага РАНС Аляксей Грынжэўскі:  «Выратавальнікі ўвасабляюць годнасць, адвагу, прапагандуюць спорт і здаровы лад жыцця».

У адпаведнасці з загадам Віцебскага абласнога Упраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Аляксандру Мінёнку і Сяргею Мяснікаву былі прысвоены пазачарговыя званні прапаршчыкаў унутранай службы.

          Пажаданне сілы ў руках і нагах адрасаваў сенненскім пажарным старшыня райвыканкама Васіль Чараднік.

За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, ліквідацыю надзвычайных сітуацый Васіль Анатольевіч уручыў падзяку ад імя раённай выканаўчай улады старшыне ўнутранай службы ПАВП-11 аг.Машканы Міхаілу Філіповічу. Ганаровай граматай у той дзень быў узнагароджаны камандзір аддзялення ПАВП-14 г.п.Багушэўск Віктар Вакар.

       У гонар прафесійнага свята на тэрыторыі РАНС заклалі сквер. Сімвалічную чырвоную стужку падчас яго ўрачыстага адкрыцця перарэзалі Васіль Чараднік і Аляксей Грынжэўскі. Рашэннем раённага выканаўчага камітэта зялёнай зоне прысвоена назва «Сквер выратавальніка». Па словах старшыні райвыканкама, сквер павінен стаць не толькі месцам адпачынку супрацоўнікаў аддзела і гара­джан, але і візітнай карткай РАНС.

Свае віншаванні сенненскім агняборцам адрасавалі таксама пракурор раёна Уладзімір Рудзянкоў і начальнік Сенненскага РАУС Міхаіл Архіпаў, які ў сваю чаргу ўручыў падзячны ліст прапаршчыку ўнутранай службы ПАВЧ-1 г.Сянно Аляксандру Баркаўцу.

Ірына ХАСАНАВА.

 На здымках:  В.Чараднік уручае А.Грынжэўскаму рашэнне  райвыканкама аб прысваенні  назвы «Сквер выратавальніка»; альтанка  ў новым скверы.

 

 

 

admin

Recent Posts

Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей

 Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…

6 часов ago

Несколько ботанических памятников природы преобразовано в Беларуси

В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…

7 часов ago

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

 На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…

8 часов ago

Первое рабочее место осваивают трое молодых специалистов РЦДиМ

Сразу трое молодых специалистов пополнили коллектив Сенненского районного центра детей и молодежи. Среди них педагоги…

9 часов ago

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

1 день ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

1 день ago