У мінулую суботу хлебаробы ААТ «Бяленева»Сенненскага раёна першымі намалацілі тысячу тон

У  нядзелю раніцай іх з працоўнай перамогай павіншаваў старшыня райвыканкама Васіль Чараднік. У прысутнасці камбайнераў, спецыялістаў гаспадаркі ён уручыў дырэктару акцыянернага таварыства Уладзі­міру Шухто Падзячнае пісьмо і сноп збажыны, звязаны ў час правядзення раённых зажынак.

— Няхай ён стане пераходным і будзе ўручацца перадавікам жніва, — прапанаваў кіраўнік раёна. І выказаў шчырую ўдзячнасць усім удзельнікам жніва за працу, упэўненасць, што ўсё вырашчанае на палетках раёна будзе ўбрана своечасова і без страт.

Павіншаваць земляробаў ААТ «Бяленева» прыехалі і іншыя афіцыйныя і неафіцыйныя асобы, а таксама самадзейныя артысты. У іх выкананні прагучала некалькі песень, якія падтрымалі рабочы настрой механізатараў.

     Поспех бяленеўцаў заканамерны. На палетках гаспадаркі працуе 14 камбайнаў. Іх экіпажы ўкамплектаваны маладымі, але з вопытам работы на жніве, механізатарамі. У прыватнасці, восем экіпажаў складаюць камбайнеры, узрост якіх не перавышае 31 год.

Хлебаробам дапамагае ў рабоце добрая арга­нізацыя працы. За няпоўны тыдзень жніва ў «Бяленева» ўбралі 580 гектараў збажыны, што складае 18,4% ад плана. З агульнага намалоту ў 1533,7 тоны амаль 168 тон намалаціў Аляксандр Міцкевіч. Зусім крыху ўступае яму Алег Кулік. Яго намалот складае 166 тон, але з улікам убранага рапсу. Сярод вадзіцеляў лі­дзіруе Аляксандр Мусташоў, які на МАЗе даставіў на ток 315 тон збожжа. І ўсё ж варта нарошчваць тэмпы ўборкі. Надвор’е, што ўсталявалася, спрыяе работам у полі. Але з часам можа стаць фактарам павелічэння нявымушаных страт.

Наш кар.

 НА ЗДЫМКАХ: старшыня райвыканкама Васіль Чараднік віншуе з працоўнай перамогай хлебаробаў ААТ «Бяленева»; бяленеўцы —  непасрэдныя ўдзель­нікі жніва.

 

admin

Recent Posts

Владимир Бабичев провел личный прием граждан в Сенненском районе

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…

11 часов ago

Сенненщину посетила делегация из Китая

Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…

11 часов ago

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…

12 часов ago

В Витебской области пройдет проверка системы оповещения

Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…

15 часов ago

У православных верующих начинается Петров пост

У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…

17 часов ago

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа

 В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…

17 часов ago