Удзел у злёце прынялі дэлегацыі з усіх абласцей Беларусі і сталіцы краіны. Выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Спарта» ў колькасці 14 чалавек адстойвалі гонар Віцебшчыны. Юныя сенненцы добра паказалі сябе ва ўсіх сямі намінацыях. Прычым, у пяці з іх («Візітка каманды», конкурс «Баявых лісткоў», агляд строю і песні, інсцэніроўка патрыятычнай песні, спаборніцтвы па стральбе) нашы землякі занялі прызавыя месцы.
Узнагароды і памятныя падарункі атрымалі Дзмітрый Красавін, Лізавета Лазарчык, Андрэй Латышаў, Ганна Кірсаненка.
У кроку ад прызавога месца спыніліся «спартанцы» ў ваенна-спартыўнай гульні «Зарніца»— яны сталі чацвёртымі.
У праграме злёту была і навукова-практычная канферэнцыя «Вялікай Перамозе — 70», за удзел у якой Андрэй Вільчынскі і Таццяна Шлапакова ўзнагароджаны граматамі.
На кожным этапе спаборніцтваў каардынавалі дзеянні сваіх падапечных, падбадзёрвалі іх і настройвалі на перамогу кіраўнік «Спарты» Алег Шумкоў і дырэктар РЦДіМ Валянціна Каржыцкая.
У агульным заліку сенненцы занялі 2 месца, падзяліўшы яго з камандай Магілёўскай вобласці і саступіўшы пальму першынства мінчанам. «Бронза» злёту — у каманд Гродзенскай і Мінскай абласцей.
Аднак у памяці сенненскіх падлеткаў застануцца не толькі суровыя «ваенныя» будні. Для ўдзельнікаў злёту арганізатары падрыхтавалі разнастайную экскурсійную праграму. Юныя патрыёты пабывалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы, 50-ай змешанай авіяцыйнай базе, кіналагічным цэнтры Узброеных Сіл, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, а таксама пазнаёміліся з экспазіцыямі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна», Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…
В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…
На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…
Сразу трое молодых специалистов пополнили коллектив Сенненского районного центра детей и молодежи. Среди них педагоги…
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…
Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…