Мала хто з юных сенненцаў можа сказаць, што асабіста знаёмы хоць з адным пісьменнікам. Навучэнцам чацвёртых класаў другой гарадской школы прадставілася такая магчымасць. На днях яны пабывалі на сустрэчы з самым вясёлым сучасным дзіцячым пісьменнікам — Валерыем Квілорыяй.
Таленавіты аўтар, цікавы суразмоўца і выдатны апавядальнік – менавіта такія словы можна было пачуць ад хлопчыкаў і дзяўчынак, якія на працягу гадзіны з захапленнем слухалі Валерыя Тамазавіча. І з гэтым проста не магчыма не пагадзіцца.
Аўтар расказаў юным чытачам свае вясёлыя гісторыі. У аснове твораў Валерыя Квілорыя неверагодныя прыгоды і забаўныя факты. Ён піша казкі і апавяданні на любы густ. Ёсць спецыяльна для дзяўчынак, для хлопчыкаў і нават для дарослых. Так чацвёртакласнікі пазнаёміліся з літаратурнымі героямі-сябрамі Шуркай і Леркай, даведаліся чаму паляць вярблюды і навошта худзела дзяўчынка Адзя, з якой нагоды быў бунт у талерцы і як малалетнія рыбакі дзялілі трынаццатага карася і многае іншае.
На працягу ўсяго мерапрыемства не сціхаў дзіцячы смех. Юныя сенненцы былі ў захапленні ад атрыманай порцыі бліскучага гумару Валерыя Квілорыя.
Школьнікі мелі магчымасць задаць пісьменніку свае пытанні. Іх цікавіла літаральна ўсё: якія кнігі чытае, яго любімыя аўтары, як пішуцца апавяданні і хто працуе над ілюстрацыяй кніг, адкуль чэрпае тэмы і як з’яўляюцца героі і многае іншае. Адказваючы на пытанні, Валерый Тамазавіч імкнуўся данесці да дзяцей думку пра тое, што менавіта чытанне і самаадукацыя дапамагаюць выйсці са складаных жыццёвых сітуацый.
Жадаючым юным чытачам ён на сваіх кнігах пакінуў аўтограф.
Сустрэча, якая прайшла ў дзіцячай бібліятэцы, атрымалася па-сапраўднаму цёплай і шчырай. Як адзначылі супрацоўнікі бібліятэкі, інтэрнэт і тэлебачанне не заменяць кнігу ў бліжэйшай будучыні. Цікавасць да друкаваных выданняў была, ёсць і будзе. А сустрэчы з пісьменнікамі толькі ўмацоўваюць у сучаснай моладзі жаданне чытаць.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
На контроле в Комитете государственного контроля Витебской области находится вопрос заготовки травяных кормов для отрасли…
Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…
Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью российскому журналу "Разведчик" ответил на вопрос, в чем секрет…
16 сентября, с 10.00 до 11.00, в Ходцевском сельском исполнительном комитете: аг.Ходцы, ул.Парковая, 17, выездной…