Фінальныя спаборніцтвы сабралі ў лёгкаатлетычным манежы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры тры сотні спартыўна адораных дзяцей з усёй краіны. Яшчэ вясной у школах былі пратэставаны больш за 200 тысяч школьнікаў 2-4-х класаў. З лепшых сфарміравалі зборныя рэгіёнаў. Сенненскі раён на спаборніцтвах прадстаўляў навучэнец 4-га класа Беліцкай ДССШ Яўген Мацюшоў.
У фінале юныя спартсмены спаборнічалі ў эстафетным і бар’ерным бегу, скачках, кіданні мяча. Па выніках спаборніцтваў Яўген Мацюшоў у складзе каманды Віцебшчыны падняўся на трэцюю прыступку п’едэсталу. На другім месцы размясцілася каманда Мінска. Камандную перамогу святкавалі школьнікі Гродзеншчыны.
Медалі, дыпломы, падарункі пераможцам і прызёрам конкурсу ўручалі славутыя спартсмены і госці конкурсу: старшыня БФЛА Вадзім Дзевятоўскі, гендырэктар «Белдзяржстраха» Сяргей Якубіцкі, першы віцэ-прэзідэнт НАКа, цяпер намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў, намеснік міністра спорту Аляксандр Дубкоўскі, галоўны трэнер нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Ігар Сівадзедаў, чэмпіёнка свету і Еўропы Марына Арзамасава, прэзідэнт Еўрапейскай атлетычнай асацыяцыі Свен Арнэ Хансэн.
Падзячны ліст за подпісам старшыні БФЛА Вадзіма Дзевятоўскага накіраваны і бацькам Яўгена Мацюшова.
Медалём «Лепшы настаўнік фізічнай культуры — 2016» і падзячным лістом ад БФЛА ўзнагароджаны Андрэй Салаўёў, настаўнік Беліцкай ДССШ, у якога трэніруецца Жэня.
Шчыра віншуем нашых землякоў з выдатным дасягненнем і зычым поспехаў на спартыўнай ніве і ў надыходзячым годзе.
Наш кар.
Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…
У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…
В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…
Выставка-ярмарка "Купальскае дрэва жыцця" войдет в число самых массовых и зрелищных мероприятий на празднике "Купалье"…
Об использовании цифровых технологий организациями в Витебской области в 2024 году В государственном статистическом наблюдении по…
Выпускные вечера проходят в учреждениях образования Сенненского района. С окончанием важного этапа в жизни юношей…