Хто пазначаў галубоў?
Галубы — вельмі разумныя птушкі. У іх добра развіты памяць, зрок. Яны добра арыенціруюцца ў прасторы і на мясцовасці. Завезеныя на вялікую адлегласць ад месца пастаяннага жыхарства, птушкі вяртаюцца ў сваё гняздо.
Прыгожы белы голуб ужо колькі тыдняў прылятае паласавацца крошкамі на падаконніку Сенненскага хлебакамбіната. У рукі не даецца, баіцца. Птушка не дзікая, пра што сведчыць памечаная блакітнай фарбай яе грудка. «Безумоўна, гэта не той голуб, якога ў пары запускаюць маладыя на вяселлі, — патлумачыў Валерый Макарэвіч, інспектар раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. —Птушку пазначыў яе гаспадар, значыць дзесьці ў межах горада хтосьці трымае галубятню».
Маладога голуба падабралі жыхары дома 24/2, што па вуліцы Меліяратараў, і гэта таксама сведчыць на карысць выказанай версіі. Гаспадар птушак, адгукніся!
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.