Сонны вартаўнік – знаходка для вора

Каб палепшыць захаванасць таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, на тэрыторыі раёна, у  першую чаргу на аб’ектах  аграпрамысловага комплексу створаны  дзве мабільныя групы, у склад якіх уваходзяць супрацоўнікі РАУС, прадстаўнікі РАНС і сельгасарганізацый.

  За мінулы месяц  праведзены 146  праверак. Выяўлены 59 парушэнняў, з іх 42 – на аб’ектах аграпрамысловага комплексу. Пераважаюць недахопы ў тэхнічнай умацаванасці (адсутнасць замкоў, асвятлення і інш.), а таксама неналежная арганізацыя вартавой аховы. На 10 асоб складзены адміністрацыйныя пратаколы па арт.17.3 КаАП Рэспублікі Беларусь «Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў альбо піва ў грамадскім месцы альбо з’яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап’янення», у тым ліку, адзін пратакол — на вартаўніка. Пяць кіраўнікоў прадпрыемстваў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт.24.3 «Непрыняцце мер па прыватным  вызначэнні (пастанаўленні) суда ці прадстаўленні  суддзі, органа дазнання, следчага ці пракурора».

 Ала ЯКАЎЛЕВА.