Са “Спарты” — у міліцыю.

Дзень адчыненых дзвярэй прайшоў у раённым аддзеле ўнутраных спраў. На гэты раз гасцямі сталі ўдзельнікі ваенна-патрыятычнага гуртка раённага Цэнтра дзяцей і моладзі «Спарта».

Сустрэчу правёў Юрый Пракапенка, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх, які  расказаў пра працу аператыўнай службы. 

  Бурны ўсплёск эмоцый у выхаванцаў выклікала знаёмства з табельным узбраеннем. Спартаўцы змаглі не толькі дакрануцца да легендарнага аўтамата Калашнікава і пісталета Макарава, але і папрактыкавацца ў іх зборцы і разборцы

 — Мы заўсёды гатовы падтрымаць мерапрыемствы, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, — адзначыў начальнік ІПН. — Сёння сярод прысутных былі тыя, хто плануе звязаць сваё жыццё з міліцыяй. Таму спадзяёмся: экскурсія і атрыманыя веды пойдуць на карысць гасцям.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.