Сенненскі “Будаўнік” атакуе і перамагае

 Стартаваў чарговы чэмпіянат Ві­цебскай вобласці па футболе. Сенненская каманда «Будаўнік», выступаючы ў першай лізе, штогод прымае ў ім удзел. На ўрачыстым адкрыцці чэмпіянату падвёў вынікі 2011 года і ўзнагародзіў лепшых гульцоў ФК «Будаўнік»  Аляксандр Блізнюк, дырэктар ПМК-64. Прадпрыемства каторы год з’яўляецца фундатарам футбольнага клуба.

У першым туры ФК «Будаўнік» спаборнічаў з камандай ДСЮШАР «Дзвіна» (Ві­цебск). Матч прайшоў ва ўпартай барацьбе. Лік адкрылі госці, але ўжо ў другім тайме гаспадарам яго ўдалося зраўняць і, нават, выйсці наперад: канчатковы вынік — 2:1.

 Футбалісту, які  першы забіў гол у вароты суперніка, была ўручана прэмія — 100 тысяч рублёў. Ім стаў Арцём Ладноў. Перамогу нашай камандзе прынёс другі гол, забіты Сяргеем Дадзеркіным.

 У другім туры сенненцы гулялі з камандай «Орша-2» і выйгралі з лікам 1:0.

 Ірына ГАРБАЧОВА