Сенненскі РАУС інфармуе

 Шкоднікі

Узбуджана крымінальная справа ў адносіне да работніка Багушэўскага лясгаса, які пашкодзіў стэлу на месцы растрэлу яўрэяў.

 Яшчэ двое багушэўцаў укралі  металічныя кастылі і пад­кладкі, з дапамогай якіх мацаваліся рэльсы  пад’язных пуцей базы спіртзавода.

 Спрацавала сігналізацыя

 У магазіне вёскі Забараўе спрацавала сігналізацыя. Калі туды па выкліку прыехалі міліцыянеры, яны засталі ў краме мясцовага  жыхара, які, выбіўшы ў сцяне цэглу, спрабаваў праз пралом вынесці таварна-матэрыяльныя каштоўнасці. Узбуджана крымінальная справа.

 Паляванне на веласіпеды

 Толькі за адзін дзень, 30 мая, у РАУС зафіксаваны заявы аб крадзяжы чатырох двухколавых машын. У жыхаркі Багушэўска з гаспадарчай пабудовы ўкралі адразу два веласіпеды. Двух веласіпедаў, якія, праўда, належалі розным асобам, не стала з пад’езда дома па вул. Касманаўтаў у Сянно.