Адвярнулася на хвіліну – ноутбука няма. Як не стаць ахвярай вора?

Апошнім часам па прычыне неналежнай увагі грамадзян павялічылася колькасць крадзяжоў асабістай маёмасці. Толькі за адзін майскі дзень у Сенненскі РАУС з заявамі звярнуліся дзве жыхаркі раёна. Адна з іх паведаміла аб тым, што ў калідоры Сенненскай ЦРБ у яе ўкралі ноўтбук, пакінуты без прыгляду. Другая заяўніца засталася без мабільнага тэлефона, які яна таксама пакінула без прыгляду на прылаўку магазіна на непрацяглы час.

 Аддзел унутраных спраў Сенненскага райвыканкама звяртаецца да ўсіх жыхароў раёна з просьбай захоўваць элементарныя меры перасцярогі, выкананне якіх дапаможа захаваць маёмасць:

 — не пакідайце ключы ад кватэры  ля дзвярэй пад дываном, у паштовай скрынцы;

 — не пакідайце без прыгляду вашу маёмасць (мабільныя тэлефоны, веласіпеды, сумкі і інш.), нават на непрацяглы перыяд часу ці пад апекай «знаёмых» людзей;

 — абсталюйце ўсе вашы пабудовы надзейнымі замкамі;

 — пакідаючы жыллё нават на хвіліну, зачыняйце дзверы на замок;

 — знаходзячыся дома, выконваючы хатнія справы, замкніце

ўваходныя дзверы;

 — не пакідайце веласіпеды ля магазінаў, у дварах дамоў, ля пад’езду без нагляду, абсталюйце веласіпед ланцугом з замком;

 — наяўнасць дзвярэй у пад’ездзе з дамафонам і кодавым замком не гарантуе захаванасць вашай маёмасці.

 Калі ж вам усё ж такі не ўдалося пазбегнуць супрацьпраўных дзеяннняў у адносіне да  маёмасці, неадкладна паведамляйце пра гэта ў міліцыю. Знайсці злачынцу па «гарачых слядах» прасцей, чым праз працяглы час.

  Памятайце!  Прадбачлівасць — гэта лепшы сродак абароны ад злачынстваў.