Музычная душа і спартыўная закалка Вікторыі Ляхновіч

 Яе музычная дзейнасць пачалася са школьнай пары, калі паспявала сумя­шчаць заняткі ў сярэдняй і музычнай школах з трэніроўкамі па лёгкай атлетыцы ў Сенненскай СДЮШАР. Пасля 9 класа Віка здзейсніла сваю мэту, дасягнуць якую ёй дапамаглі яе талент, стараннасць і настойлівасць: яна паступіла ў Віцебскае музычнае вучылішча імя Салярцінскага (цяпер каледж) на спецыяльнасць «Музыказнаўства». Зараз Віка таксама  студэнтка   2 курса  толькі ўжо  ВДУ імя П.М.Машэрава. 

 Пасля заканчэння каледжа па размеркаванні паехала «в родные пенаты»,  на малой ра­дзіме ў Вікі засталіся малады чалавек і бацькі. Дарэчы, маці нашай гераіні, Вера Барысаўна Гарнак, закончыла тое ж музычнае вучылі­шча імя Салярцінскага   толькі па класе цымбалаў і ўжо шмат гадоў   працуе ў музычнай школе г.Сянно.

  Выкладае дзяўчына нямала прадметаў: музычную літаратуру, музычную грамату, сальфеджыа, агульнае фартэпіяна, можа выкладаць вакал.  Паспявае ездзіць і ў Багданаўскі філіял музычнай школы, дзе выкладае сальфеджыа.

   Калі спытала ў Вікторыі пра вольны час, яна на некалькі хвілін задумалася. Насамрэч, пакуль прыйдзеш з працы, падрыхтуешся да наступных заняткаў — увесь вечар прой­дзе.

 — Я шмат вольнага часу аддаю Ральфу — гэта вельмі разумная нямецкая аўчарка, люблю з ёй гуляць.

 Яшчэ Віка самастойна водзіць аўтамабіль. Вадзі­цельскія правы, дарэчы, таксама па сваёй настойлі­васці і стараннасці атрымала з першага разу.

 Сёння Вікторыя Ляхновіч працуе ў складзе   дружнага  і таленавітага калектыву Дзіцячай школы мастацтваў г.Сянно, старанна вучыць маладое пакаленне музычным азам, спявае ў вакальным ансамблі «Мелодыка», што пры музычнай школе.  Пра таких людзей звычайна гавораць «святло ў акенцы».

 Ірына ГАРБАЧОВА.

P.S. Поўнасцю артыкул пра маладога спецыяліста можна прачытаць у “ГС” №45 за 9 червеня 2012 года.