Ураджэнец Сенненшчыны вярнуўся на малую радзіму, каб узначаліць райсельгасхарч

Леанід Міхайлавіч Хірэвіч, распараджэннем старшыні Сенненскага раённага выканаўчага камітэта, на падставе рашэння Віцебскага аблвыканкама, назначаны начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, першым намеснікам старшыні райвыканкама.

 Леанід Хірэвіч нарадзіўся ў 1959 годзе на Сенненшчыне, у вёсцы Полымя. Пасля заканчэння ў 1981 годзе Віцебскага ветэрынарнага інстытута служыў у Савецкай арміі. З 1982 года  працаваў на розных пасадах па спецыяльнасці: галоўны заатэхнік племсаўгаса «Полымя», галоўны заатэхнік аддзела па вытворчасці і перапрацоўцы прадукцыі жывёлагадоўлі Сенненскага РАПА, намеснік дырэктара па вытворчай частцы племсаўгаса «Полымя». З 1989 года — на партыйнай рабоце: інструктар арганізацыйнага аддзела Сенненскага райкама КПБ, намеснік старшыні калгаса «Ленінскі шлях». З 1991 года  па 2009 год Леанід Хірэвіч быў  першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сенненскага райвыканкама. З пачатку 2009 года па 31 мая 2012 года Леанід Хірэвіч працуе ў Крупскім райвыканкаме — спачатку першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, выконваючы абавязкі начальніка райсельгасхарчу, а потым і начальнікам упраўлення райсельгасхарчу, першым намеснікам старшыні Крупскага райвыканкама.