На Сенненшчыне ўшанавалі лепшых вучняў раёна

Прайшло традыцыйнае раённае свята-ушанаванне «Дзеці — гордасць сям’і і краіны», якое было прымеркавана да дзяржаўнага свята — Дня сям’і. Ушанавалі пераможцаў раённага і абласнога этапаў рэспубліканскай прадметнай алімпіяды і раённага фестывалю дзіцячай творчасці «Ранішняя зорка».

 Па выніках раённага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах 67 вучняў 8-11 класаў былі ўзнагароджаны дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступеняў. Сёлета ўпершыню ў алімпіядным руху ўдзельнічалі вучні 5-8-ых класаў. На свяце-ушанаванні былі таксама ўручаны дыпломы (а іх надічваецца 61) пераможцам і прызёрам фестывалю «Ранішняя зорка», якія і цяпер выступалі на мерапрыемстве з нумарамі-падарункамі.

 

Граматамі і грашовымі прэміямі былі адзначаны педагогі (у тым ліку і дашкольных устаноў) , вучні якіх у гэтым годзе паказалі высокую рэзультатыўнасць.  Бацькі  юных вундэркіндаў атрымалі з рук кіраўніцтва раёна і раённага аддзела адукацыі падзячныя лісты.

 

 

Таццяна Буракова.

 P.S. Поўнасцю матэрыял аб пераможцах прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў чытайце ў “ГС” №44 за 5 чэрвеня 2012 года.