У Сенненским раёне загінуў трактарыст

На аўтадарозе Бікава-Стрыгі, недалёка ад вёскі Застадолле Сенненскага раёна, адбылося дарожна-транспартнае здарэнне.

Каля 23.00 механізатар ДП «Саўгас імя Машэрава», знаходзячыся за рулём трактара з прычэпным агрэгатам (раскідвальні­кам мінеральных угнаенняў), не справіўся з кіраваннем. У выніку чаго трактар  з’ехаў у кювет і перакуліўся. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў механізатар  памёр на месцы.

Па дадзеным факту Следчым камітэтам па Сенненскім раёне праводзіцца праверка.

Ала ЯКАЎЛЕВА.